28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гродна: Кошты растуць, склады заваленыя - трэба мяняць кіраўніцтва

27

Большасць беларусаў незадаволеная сітуацыяй, якая складваецца ў эканоміцы краіны.

Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае БелаПАН на вуліцах Гродна.

Прывядзем некаторыя адказы:

"Усё залежыць ад таго, хто дзе працуе, у якой сферы дзейнасці. У цэлым стан эканомікі, мне здаецца, нядрэнны, троечку з плюсам можна паставіць".

"Што тычыцца эканомікі, так зараз ва ўсіх краінах такая блытаніна, спад вытворчасці. Па пяцібальнай? Ну, напэўна, чатыры з паловай".

"Кошты растуць, і я думаю, што эканоміка не на пяцёрку. Рэформы патрэбныя. Мы ў саюзе з Расеяй і Казахстанам, таму ўсё даражэй стала".

"Сама ўлада кажа, што эканоміка кульгае. І выступленні нашага паважанага прэзідэнта ўвесь час зводзяцца да крыкаў, да звальненняў. Адсюль і выснова - штосьці ў нас вельмі дрэнна. А людзі кажуць пра гэта толькі ў сябе дома, на вуліцы баяцца. Усе склады ў нас заваленыя, кошты зноў павышаюцца - трэба мяняць кіраўніцтва. Мы жывем у такім месцы, нам больш блізкая Заходняя Еўропа, а не Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан".

"У нас эканоміка - бала на два".

"Мне здаецца, цяпер беларуская эканоміка ў добрым стане. Я некалькі дзён як праехаў Балгарыю, Македонію, быў у Грэцыі і магу параўнаць. Дарог там няма, нічога не будуецца, усё стаіць на месцы. Лепшае становішча цяпер у Польшчы".

"Якая эканоміка зараз у Беларусі? Усе, бачыце, куды ідуць? На рынак, абыходзячы краму, - на рынку танней. Быў у польскім консульстве - па візу не прабіцца, значыць, усе едуць куды? У Польшчу - значыць, там лепш, танней - усё, што трэба чалавеку. А наконт цяжкай прамысловасці - я не ў курсе. Каму прадаць наш "БелАЗ" - толькі што эфіопам не прапаноўвалі, а так - усім".

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках