19 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко прыняў прысягу мэра Кіева

1

Сталіца Украіны атрымала новага кіраўніка горада.

Лідара парламенцкай фракцыі "УДАР" Віталя Клічко пазбавілі паўнамоцтваў народнага дэпутата ў сувязі выбраннем мэра Кіева. За адпаведнае рашэнне ў 10:00 у чацвер прагаласавалі 255 народных дэпутатаў. Пасля гэтага Кіеўская гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія зарэгістравала Клічко мэрам Кіева.

Каля 12:00 Клічко прыняў прысягу мэра Кіева, паведамляюць "Украинские новости".

Гэта адбылося падчас першай сесіі новаабранай Кіеўрады 7-га савета, якую адкрыў старшыня Кіеўскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Міхаіл Цярэшчанка.

На пасяджэнне Кіеўрады прыйшлі ўсе 16 членаў камісіі на чале з Цярэшчанкам, дэпутаты Кіеўрады, а таксама выканаўца абавязкаў генеральнага пракурора Алег Махніцкі.

На ім, згодна з рэгламентам, былі абвешчаныя вынікі мясцовых выбараў мэра Кіева і дэпутатаў Кіеўрады.

Нагадаем, 3 чэрвеня Кіеўская гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія прызнала Клічко пераможцам па выніках пазачарговых выбараў мэра Кіева 25 траўня. Згодна з пратаколам, Клічко атрымаў на выбарах 765 020 галасоў (56,7%), гэта значыць больш за палову галасоў выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках