29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Беларусі ў Маскве закупляе дэкарацыі на $1,4 мільёна

19
Амбасада Беларусі ў Маскве закупляе дэкарацыі на $1,4 мільёна

Супрацоўнікі беларускай амбасады ў РФ не адрозніваюцца сціпласцю.

Як стала вядома сайту charter97.org, арганізатарам закупкі выступае Будтрэст №8 Брэста ў інтарэсах беларускай амбасады ў Маскве.

Прадмет замовы складаецца з 2 лотаў. Па-першае, у дзелавы і культурны комплекс амбасады трэба будзе ажыццявіць пастаўку тэкстылю і элементаў дэкарыравання, заслоны тэматычнай з сеткі-кальчугі з дэкаратыўнымі элементамі для сцэны канцэртнай залы, заслоны з металічных ланцужкоў для сцен фае на суму амаль 42,9 млн. расейскіх рублёў. Па-другое, неабходна паставіць амбасадзе дэкаратыўны падвесны столь з керамічных вырабаў у зоне бара і пліткі «кафля» на больш чым 6,2 млн. беларускіх рублёў. Усяго пералічанае ўбранне па сённяшнім курсе Цэнтрабанка Расеі абыйдзецца ў 1,4 млн. даляраў. На чым зарабляе такія барышы беларуская амбасада не тлумачыцца.

Адзначым, што ўчора сайт charter97.org паведамляў пра закупку залатога посуду для новай рэзідэнцыі Лукашэнкі на сотні тысяч даляраў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках