24 красавiка 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На жыхароў Салігорска «павесілі» будоўлю храма

23
На жыхароў Салігорска «павесілі» будоўлю храма

Жыхары горада штомесяц да 2017 года будуць выплачваць зборы на будаўніцтва праваслаўнага комплексу.

Штомесячныя выплаты на будаўніцтва праваслаўнага комплексу ў Салігорску, якія ў добраахвотна-прымусовым парадку збіраюць з жыхароў горада ўжо некалькі гадоў запар, будуць доўжыцца мінімум да 1 студзеня 2017 года. Адпаведнае рашэнне было прынята Салігорскім раённым Саветам дэпутатаў яшчэ ў канцы мінулага года, але шырокай грамадскасці пра гэта стала вядома толькі цяпер, піша ПЦ «Вясна».

Хадайніцтва аб працягу фінансавання будаўніцтва Сабора Раства Хрыстова мясцовым уладам накіраваў мясцовы протаіерэй Мікалай Розаў. Савет «дэпутатаў» адрэагаваў падаўжэннем тэрміну дзеяння свайго ранейшага рашэння «Аб правядзенні штомесячных суботнікаў», згодна з якім у сталіцы шахцёраў праводзіліся татальныя зборы на будаўніцтва храма. Варта адзначыць, што пасля з'яўлення ў 2012 годзе інфармацыі аб нямэтавым выкарыстанні і раскраданні гэтых сродкаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Салігорска накіравалі зварот у мясцовы выканкам з патрабаваннем устанавіць грамадскі кантроль за сродкамі на будаўніцтва. Прапаноўвалася стварыць грамадскую рэвізійную камісію, аднак улады насустрач грамадскасці не пайшлі.

Мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэта выказалі сваю занепакоенасць у сувязі з чарговым абвастрэннем сітуацыі вакол так званых добраахвотна-прымусовых выплат. Праваабаронцы нагадваюць, што справай дзяржаўных органаў з'яўляецца не прадастаўленне прэферэнцый пэўным канфесіям праз прымусовыя ахвяраванні, але забеспячэнне роўнасці паміж імі, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу і гарантаванне грамадзянам права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі. Прадстаўнікі БХК просяць паведамляць пра ўсе факты прымусу да ўдзелу ў так званых «штомесячных суботніках» і гатовыя даць усім жадаючым прававую дапамогу з гэтай нагоды.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках