28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Аланд пагаварылі пра Украіну

8
Пуцін і Аланд пагаварылі пра Украіну

Сустрэча прэзідэнтаў у Елісейскім палацы ў чацвер вечарам працягвалася больш за паўтары гадзіны.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша segodnya.ua.

"Уладзімір Пуцін і Франсуа Аланд правялі вельмі канструктыўную размову, - паведаміў Пяскоў. - Яны абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах двухбаковых стасункаў".

Паводле яго слоў, пры разглядзе міжнароднага парадку дня кіраўнікі дзвюх краін "вельмі падрабязна спыніліся на розных аспектах урэгулявання крызісу ва Украіне".

Як паведаміла крыніца ў Елісейскім палацы, перамовы Аланда і Пуціна "былі насычанымі", а "абмеркаванне ўкраінскай тэматыкі заняло цэнтральнае месца ў размове і насіла ўважлівы характар".

У атачэнні французскага прэзідэнта падкрэслілі, што ў Парыжы зацікаўленыя ў зніжэнні напружанасці ў стасунках паміж Масквой і Кіевам "ужо ў самы бліжэйшы час".

На думку крыніцы, такую магчымасць магла б прадставіць цырымонія інаўгурацыі абранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. "Пакуль яшчэ нічога не вырашана, але вельмі важна разглядаць усе магчымасці руху наперад", - адзначыў суразмоўца выдання.

Фота: AFP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках