20 красавiка 2024, Субота, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Меркель абмеркавалі еўраінтэграцыю Украіны

2
Парашэнка і Меркель абмеркавалі еўраінтэграцыю Украіны

Прэзідэнт Украіны і канцлер Германіі за сумеснай вячэрай абмеркавалі еўраінтэграцыю Украіны і эканамічнае супрацоўніцтва.

Таксама палітыкі абмеркавалі агульнае бачанне ключавых элементаў урэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Пятра Парашэнкі, вячэра прайшла ў офісе канцлера ў Берліне. Падчас сустрэчы Ангела Меркель асабіста павіншавала Пятра Парашэнку з перамогай. Яна таксама заявіла пра гатоўнасць супрацоўнічаць з украінскім прэзідэнтам па шырокаму колу пытанняў.

У сваю чаргу Пётр Парашэнка праінфармаваў канцлера Германіі пра сваё бачанне далейшых крокаў на прэзідэнцкай пасадзе. У прыватнасці, гаворка ішла пра аднаўленне міру, наладжванне ўсеўкраінскага дыялогу. Акрамя гэтага, Пётр Парашэнка назваў аднымі з галоўных задач - барацьбу з карупцыяй, унясенне змяненняў у Канстытуцыю, з асобным акцэнтам на дэцэнтралізацыю ўлады, а таксама эканамічныя рэформы.

Таксама Ангела Меркель і Пётр Парашэнка абмеркавалі пытанне перспектывы падпісання эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ у бліжэйшы час.

Фота: Bloomberg

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках