16 красавiка 2024, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПВТ адмовіўся ад куплі аўто за мільярд

24
ПВТ адмовіўся ад куплі аўто за мільярд

Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій адмовілася ад куплі пазадарожніка класа люкс.

Падобна на тое, што кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала застанецца без прэстыжнага аўтамабіля.

Праз некалькі гадзін пасля публікацыі на charter97.org інфармацыі аб нясціплай куплі, дзяржаўная ўстанова "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій" адмяніла працэдуру закупкі пазадарожніка 4LBOGA Audi Q7 3.0 TDI за 1,1 млрд. беларускіх рублёў.

Паведамленне аб адмене працэдуры з'явілася на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў сёння раніцай.

Як паведамляў charter97.org раней, ПВТ аб'явіла тэндэр на куплю прэстыжнага пазадарожніка. Конкурсныя дакументы падпісваў асабіста кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала.

Адміністрацыя ПВТ з'яўляецца дзяржаўнай установай і не мае права набываць легкавыя аўтамабілі даражэй 25 тысяч еўра, аднак забарону можна абыйсці, калі купляць аўто "за ўласныя сродкі".

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках