24 красавiка 2024, Серада, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа супраць ксяндза Лазара развалілася

13
Справа супраць ксяндза Лазара развалілася

Справа супраць святара Уладзіслава Лазара, якога паўгода трымалі ў турме КДБ, спыненая за недаказанасцю.

Як стала вядома сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу, крымінальная справа супраць ксяндза Уладзіслава Лазара спыненая за недаказанасцю, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе БХД.

«Хто адкажа за тое, што невінаватага святара брутальна затрымалі, шэсць месяцаў трымалі ў следчым ізалятары без паведамленняў родным і блізкім, здзекаваліся з яго? Так званая крымінальная справа развалілася, так і не дайшла да суда - і ніякіх публічных тлумачэнняў і выбачэнняў з боку спецслужбаў мы не пачулі. Відавочна, што «справа Лазара» была спробай запалохаць Царкву і наогул хрысціянаў Беларусі», - адзначыў Павел Севярынец.

Нагадаем, пра арышт ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Лукашэнка 26 ліпеня 2013 года паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы.

Уладзіславу Лазару ставяць у віну «перадачу грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай краіны». Пра яго вызваленне з СІЗА КДБ стала вядома вечарам 3 снежня 2013 года, праз паўгода.

Ксёндз Лазар - грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, затым у Польшчы. У красавіку гэтага года быў прызначаны адміністратарам з правамі настаяцеля парафіі Сашэсця Духа Святога ў Барысаве. Раней служыў у Мар'інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Менскай вобласці).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках