28 сакавiка 2024, Чацвер, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Неабходна вырашыць праблему дыктатуры ў Беларусі

16
CNN: Неабходна вырашыць праблему дыктатуры ў Беларусі

Без свабоды Беларусі не будзе стабільнасці ва Украіне і рэгіёне.

Пра гэта ў інтэрв'ю легендарнай журналістцы CNN Крысціян Аманпур (пераклад - charter97.org) заявіла дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда.

- Прэзідэнт Абама і яго калегі па G7, якія сустрэліся ў Брусэлі, папярэджваюць выключаную з G8 Расею пра новыя санкцыі з-за сітуацыі з Украінай і патрабуюць спыніць сепаратыстаў, якія амаль развязалі паўнавартасную вайну на ўсходзе краіны. Украіна мяжуе з Беларуссю, бліжэйшым саюзнікам Расеі і апошняй дыктатурай у Еўропе. Аляксандр Лукашэнка трымае ўладу ў жалезным кулаку вось ужо 20 гадоў, выкараняючы любое іншадумства.

Мой наступны госць Наталля Каляда адкрыта крытыкуе Лукашэнку пры дапамозе тэатра. І гэта стала прычынай таго, што ёй давялося з'ехаць іх краіны. Але яе тэатральная група ўсё яшчэ падпольна ставіць спектаклі ў Беларусі, чым, зразумела, падвяргае сябе вялізнай рызыцы. Наталля, шчыра запрашаем на праграму.

- Дзякуй, вельмі рада быць тут з вамі.

- Раскажыце мне, што было ў вашых спектаклях такога, што вам прыйшлося з'ехаць?

- Справа не ў спектаклях, справа ва ўзроўні дыктатуры ў Еўропы. Што б вы ні рабілі ў Беларусі, становіцца забароненым. Вы можаце выбраць любую тэму, няхай гэта будзе сэксуальныя меншасці, Другая сусветная вайна, эканамічная сітуацыя, палітычныя выкраданні - усё забаронена. Так званыя «прэзідэнцкія выбары» былі ў нас 19 снежня 2010 года і...

- ...І яго зноў пераабралі.

- Калі можна так сказаць. У нас у хаду жарт пра тое, як кіраўнік выбаркама прыходзіць да Лукашэнкі і кажа, што яе для яго дзве навіны - добрая і дрэнная. Ён кажа: «Пачынай з добрай». «Вы зноў прэзідэнт». «Якая тады дрэнная?» «За вас ніхто не прагаласаваў». Менавіта так і адбылося ў Беларусі, на жаль.

- На вашы спектаклі ўрываліся з аблавамі, ці не так? Гэта сапраўды здаралася? Вас арыштоўвалі?

- Нас арыштоўвалі разам з нашымі гледачамі ў падполлі ў Беларусі. З пачатку 2005-га гэта здаралася па некалькі разоў за год. Зараз гэта адбываецца ўвесь час. Нядаўна яны ўварваліся на спектакль, пастаўлены Марыяй Сазонавай...

- ...а гэта быў усяго толькі Чэхаў.

- Гэта быў Чэхаў. Калі прыйшоў КДБ, яны сказалі, што не дазволяць нам арганізаваць другую Плошчу свабоды накшталт украінскага Майдана. Сказалі, што гэта антыўрадавы спектакль. Такое жыццё людзей, якія супрацьстаяць дыктатуры, вось у чым справа.

- У такім выпадку, што з вашай трупай, якая ўсё яшчэ там і спрабуе ставіць спектаклі? Наколькі жахліва гэта для іх, і не толькі для іх, але і для людзей, якія прыходзяць на пастаноўкі?

- Нашы акцёры - абсалютна ўнікальныя людзі і мэнэджэры. На некаторых з іх заведзеныя справы, і калі завядуць новыя, яны ўжо будуць крымінальнымі. Яны могуць апынуцца ў турме. Гэта вельмі адважныя людзі, адданыя тэатру. І яны ставяць спектаклі кожны тыдзень.

- У сакрэтных месцах.

- У сакрэтных месцах. У нас адабралі наша падпольнае памяшканне - уладальніку прыгразілі, што будынак зусім знішчаць, калі мы не з'едзем. І акцёрам прыйшлося гэта зрабіць, каб не ствараць для чалавека небяспеку. Інакш, мы апынуліся б у сітуацыі Ай Вэйвэя...

- ...кітайскага артыста-актывіста. Зноў жа, мы размаўляем напярэдадні гадавіны плошчы Цяньаньмэнь. Што наконт вас? Вам і вашаму мужу стала занадта небяспечна заставацца, і вы перабраліся сюды, у Англію, атрымаўшы палітычны прытулак.

- Нас употай вывезлі з Беларусі адразу пасля «прэзідэнцкіх выбараў» і разгону пратэсту, калі арыштавалі каля 2000 чалавек. Усе нашы сябры апынуліся ў турме, некаторыя да гэтага часу ў зняволенні. Зусім нядаўна, у траўні, калі ў Беларусі быў чэмпіянат свету па хакеі, які мы спрабавалі байкатаваць або перанесці ў дэмакратычную краіну, арыштавалі 300 чалавек. Так, зараз мы ў выгнанні, але мы разумеем, што для нас гэта адзіная магчымасць прыцягваць увагу да народа Беларусі.

- У вас на самой справе гэта атрымліваецца, таму што вы згадалі чэмпіянат свету па хакеі. Здаецца гэта вельмі блізка, скажам так, сэрцу Лукашэнкі. Але цэлая група вядомых акцёраў, выканаўцаў і сусветных зорак заклікаюць да байкоту. Гэта адбудзецца?

- На жаль, ён ужо прайшоў. І ўзрушаючым было тое, што былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, які заўсёды вельмі падтрымліваў нас і Беларусь, быў адным з тых, хто пачаў гэтую кампанію. На жаль, Рэнэ Фазэля, прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея, не хвалююць правы чалавека. Ён проста прыслугоўвае дыктатару.

- Зараз ваш тэатр тут, у Лондане. Вы гастралюеце, у вас рыхтуецца новы спектакль у тэатры Young Vic. Але што б вы хацелі, каб свет зрабіў? Усе вельмі хочуць, каб Украіна перажыла атаку на сваю свабоду, захаваўшы цэласнасць. Ці памятаюць у свеце пра Беларусь?

- Я думаю, еўрапейскім і амерыканскім палітыкам, асабліва гэта тычыцца еўрапейцаў, вельмі складана прыняць той факт існавання дыктатуры прама ў іх на парозе. Ад Лондана да Менска ўсяго 2 гадзіны 40 хвілін палёту. І вы трапляеце ў зусім іншую рэальнасць. Там сочаць за нашымі сябрамі, іх выкрадалі і забівалі, зараз людзей катуюць у турмах, працягваюцца арышты, няма ніякай свабоды. Калі не вырашыць праблему Беларусі, то рыхтуйцеся. Дыктатура вяртаецца ў асобе Пуціна.

Але гэта ўжо будзе зусім іншая, абсалютна жахлівая сітуацыя, калі ўвесь рэгіён уступіць у вайну, свет вернецца да «халоднай» вайны. Беларускую дыктатуру неабходна спыніць для таго, каб спыніць усё, што цяпер адбываецца ў рэгіёне.

- Дзякуй, што нагадваеце нам пра гэта. Дзякуй за ўдзел.

- Дзякуй.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках