Парашэнка пагаварыў з Пуціным у прысутнасці Меркель
22- 6.06.2014, 16:11
- 32,560
Новаабраны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пагутарыў у Нармандыі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Размова адбывалася ў прысутнасці канцлера Германіі Ангелы Меркель.
Сустрэча адбылася перад афіцыйным сняданкам ад імя прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. Мерапрыемства прысвечана 70-годдзю высадкі саюзнікаў у Нармандыі, перадае BBC.
"Гаворка ішла пра магчымыя меры па спыненні крызісу, у тым ліку пра магчымасць прызнання Масквой Парашэнкі ў якасці абранага прэзідэнта Украіны. Падрабязнасці (пагаднення) аб спыненні агню будуць абмяркоўвацца ў бліжэйшыя дні", - прыводзіць Reuters паведамленне афіцыйнага прадстаўніка прэзідэнта Францыі.
Па словах прэс-сакратара, Парашэнка і Пуцін таксама абмеркавалі эканамічныя наступствы супрацьстаяння паміж Расеяй і Украінай.
Прызнанне вынікаў выбараў ва Украіне і пачатак перамоваў паміж Пуціным і Парашэнкам былі ў ліку умоў, якія напярэдадні вылучылі Маскве брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран і прэзідэнт ЗША Барак Абама. У адваротным выпадку Расеі пагражаюць новыя эканамічныя санкцыі.