18 красавiка 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Лукашэнка не баіцца забараняць украінскае

11
Леанід Злотнікаў: Лукашэнка не баіцца забараняць украінскае

Улады шукаюць магчымасці папоўніць казну любой цаной і пачалі з забароны ўкраінскага піва.

Эканаміст Леанід Злотнікаў пракаментаваў сайту charter97.org забарону ўвозу ў Беларусь украінскага піва.

- Што вы думаеце пра забарону ўкраінскага піва? Ці сапраўды прычынай адмовы ў ліцэнзіях з'яўляецца немагчымасць узгадніць кошты імпарту?

- Мы бачым у апошні час шмат спробаў забараніць паступленне піва з-за мяжы, але калі з расейскім півам мы ў адным Мытным саюзе і яшчэ ў нейкай адзінай эканамічнай прасторы, то гэта цяжка. Расея будзе моцна ціснуць. Ну, а ўкраінскае забараніць - сам Бог загадаў.

- Сам Бог загадаў? Што вы маеце на ўвазе?

- Я меў на ўвазе, што калі расейскае піва забароняць - то могуць быць вялікія скандалы. Расея можа прымяніць свае санкцыі ў адказ, а Лукашэнка залежыць ад Крамля. Што тычыцца Украіны, то што яна можа супрацьпаставіць Беларусі? Украінскае піва проста лягчэй забараніць, чым расейскае. Вось яго і «пусцілі пад нож».

Калі Украіна трохі адужэе, то таксама зможа чагосьці беларускага не купіць. Тавараабарот у нас не такі вялікі, але і не такі маленькі: у асноўным, гэта нашы пастаўкі нафтапрадуктаў. І яны ўкраінцам патрэбныя, таму што свае заводы там не мадэрнізаваныя.

Я думаю, што па якасці ўкраінскае піва не горш беларускага, сам я аддаю перавагу піць украінскае піва. І справа, напэўна, не ў якасці, а справа ў тым, што вельмі патрэбныя беларускаму ўраду грошы. Бо піва абкладаецца павышаным акцызам, і беларускі бюджэт зацікаўлены ў тым, каб атрымліваць як мага больш даходу з гэтага піва. Вось і ўсё. Гэта самая галоўная прычына.

Калі ўкраінскае піва - то там свае акцызы, паменш, таму яно танней. Больш выгадна прадаваць толькі беларускае піва. Да таго ж, у нас ёсць некалькі дзяржпрадпрыемстваў, якія не хацелі б канкурэнцыі.

У інтарэсах уладаў - сабраць больш падаткаў і падтрымаць свае дзяржаўныя піўзаводы.

- Але калі гэта абарона мясцовага рынку, то чаму за гэта ўзяліся менавіта цяпер?

- Размовы пра тое, што трэба абмежаваць пастаўкі імпартнага піва, ідуць даўно. Нейкі чыноўнік сказаў Лукашэнку на адной з нарад: «Піваварства стратнае, таму што вельмі ўжо вялікія вы бераце акцызы, а паколькі на імпартнае піва акцызы менш, то атрымліваецца, што імпартнае піва танней».

А Лукашэнку заўсёды не хапае грошай у казне: дзе ўзяць, дзе ўзяць? Чыноўнікі пастаянна чухаюць галовы. Ну вось яны і вырашылі, што можна зарабіць на піве.

Наша піва так абклалі акцызамі, што яно страціла канкурэнтаздольнасць на беларускім рынку, і заводы сталі стратнымі. Але замест таго, каб знізіць беларускім вытворцам акцызы, вырашылі забараніць імпартнае піва на час чэмпіянату, а пасля зусім не пусціць на прылаўкі ўкраінскае.

І куды дзявацца беларусам? Даводзіцца купляць даражэйшае айчыннае піва. У выніку гэтага мы пачнем плаціць больш, чым звычайна за тавар больш нізкай якасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках