19 красавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: запрашэнне Лукашэнкі ў Кіеў - наіўная памылка

17
Станіслаў Шушкевіч: запрашэнне Лукашэнкі ў Кіеў - наіўная памылка

Дыктатар будзе паводзіць сябе з Украінай так, як загадае Пуцін.

Пра гэта першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org, каментуючы запрашэнне Лукашэнкі на інаўгурацыю пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

- На Майдане Незалежнасці былі сотні беларускіх дэмакратычных актывістаў. Наш суайчыннік Міхаіл Жызнеўскі загінуў, змагаючыся за свабоду Украіны. Пасля гэтага ўлады суседняй краіны вырашылі запрасіць Лукашэнку на інаўгурацыю новага прэзідэнта. Як вы ставіцеся да такой ініцыятывы?

- Я здзіўлены запрашэннем Лукашэнкі на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі. Думаю, што ў гэтым рашэнні выявілася пэўная наіўнасць ўкраінцаў. Яны лічаць, што беларускі дыктатар можа абыходзіцца па-чалавечы. Я ж такое абсалютна выключаю і думаю, што гэта наіўная памылка. Гэта дрэнная ідэя. Яна прадыктавана наіўнай логікай. Нельга запрашаць ваўка на нармальнае мерапрыемства.

- Магчыма, украінскі бок кіруецца нейкімі бізнес-інтарэсамі?

- Запрашэнне Лукашэнкі ва Украіну не вырашыць і пытанні эканамічных адносінаў паміж дзвюма краінамі. Такія чаканні зусім не апраўданы. Беларускія ўлады не могуць і не будуць праводзіць незалежную ад Расеі палітыку. Гэта датычыцца і гандлю, і забароны на ўвоз піва, і гэтак далей. Спадзявацца на тое, што афіцыйны Менск будзе ставіцца да Украіны не так, як Масква - пустая справа.

Я слухаў выступ Пятра Парашэнкі ў Варшаве. Ён мне падабаецца, ён вельмі лагічна разважае і займае вельмі годную пазіцыю ў дачыненні да Расеі. Яе дзеянні на ўсходзе Украіны і ў Крыме ён называе бандытызмам. Зразумела, што ключавая прычына запрашэння беларускага дыктатара - спроба раскалоць яго саюз з Пуціным.

- Але ўкраінскія ўлады добра ведаюць Лукашэнка. Яны вялі справы з ім і пры Кучме, і пры Юшчанку, і пры Януковічу. Адкуль такія чаканні і наколькі яны могуць быць апраўданыя?

- Ні наколькі. Гэтае запрашэнне нічога не зменіць. У Пуціна - абсалютны, стопрацэнтны ўплыў на Лукашэнку. Нават калі ён паедзе ва Украіну, напрыклад у якасці разведчыка, нічога не зменіцца. Перш чым паехаць у Кіеў, дыктатар спытае дазволу ў Масквы.

Фота: РIА Новости

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках