29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцёклы мэр расейскага Ангарска хаваўся ў Беларусі

12
Уцёклы мэр расейскага Ангарска хаваўся ў Беларусі

Кіраўнік горада Ангарска Уладзімір Жукаў, які схаваўся ад следства, затрыманы ў Беларусі.

Чыноўнік падазраецца ў растраце бюджэтных сродкаў. Пра гэта паведамляе ў панядзелак, 9 чэрвеня, «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка ўпраўлення СК РФ па Іркуцкай вобласці Карыну Галавачову.

27 сакавіка следчыя знайшлі падчас ператрусу ў працоўным кабінеце Уладзіміра Жукава 600 тысяч рублёў. У той жа дзень мэра шпіталізавалі з сардэчным прыступам у шпіталь Ангарска, адкуль ён самавольна сышоў праз чатыры дні. 1 красавіка кіраўнік горада з'ехаў ва Улан-Удэ, адкуль паляцеў у Маскву.

У прэс-службе адміністрацыі Ангарска паведамлялі, што Жукаў знаходзіцца ў сталічным цэнтры сардэчна-сасудзістай хірургіі імя Бакулева, дзе яму зрабілі тэрміновую аперацыю на сэрцы. 30 красавіка мэр перанёс паўторную аперацыю, пасля чаго, як заявілі ў мэрыі, яму спатрэбілася рэабілітацыя. Аднак следства высветліла, што Жукаў паспеў у гэты час з'ездзіць у Крым, дзе заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Ангарскам і Алуштай. Затым Жукаў вярнуўся ў лякарню, адкуль быў выпісаны 7 траўня. З тых часоў яго месцазнаходжанне было невядома.

Пры гэтым яшчэ 30 красавіка Жукаў быў абвешчаны ў федэральны вышук. Выконваючая абавязкі мэра Святлана Кажаева, якая праходзіць па тых жа крымінальных справах, у цяперашні час знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках