28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: Лукашэнку не ўдалося вырвацца з ізаляцыі

8
Вінцук Вячорка: Лукашэнку не ўдалося вырвацца з ізаляцыі

Нягледзячы на паездку ў Кіеў, дыктатар застаецца ізгоем у вачах цывілізаванага свету.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў член арганізацыйнага камітэта «Беларускага Руху», былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

- Паездка Лукашэнкі ў Кіеў да апошняга моманту афіцыйна не пацвярджалася-за аглядкі на рэакцыю Пуціна. Але, у канчатковым выніку, ён усё ж такі прысутнічаў на інаўгурацыі Пятра Парашэнкі. Дадзенае рашэнне было адобрана Крамлём ці ж гэта быў самастойны крок дыктатара?

- Я думаю, што трэба глядзець на канкрэтныя дзеянні Лукашэнкі, якія тычацца стаўлення да незалежнасці Украіны і яе выбара нееўразійскага шляху развіцця. І ў гэтым сэнсе значна больш вагі мае размяшчэнне ў Беларусі баявых расейскіх самалётаў, якія насуперак укінутым у СМІ паведамленням да гэтага часу не выведзеныя з яе тэрыторыі. Значэнне мае антыўкраінскае галасаванне ў Арганізацыі аб'яднаных нацый. Таму я лічу, што разумеючы крытычнасць залежнасці беларускага кіраўніка і эканомікі ад Масквы, Пуцін не спрачаўся прыезду Лукашэнкі ў Кіеў.

- А як у такім выпадку ставіцца да заявы дыктатара пра тое, то на тэрыторыі нашай краіны не будуць размешчаныя расейскія войскі, якія могуць быць накіраваныя супраць Украіны?

- Расейскія наступальныя войскі ў выглядзе знішчальнікаў ужо размешчаныя ў Беларусі, і з даўніх часоў на яе тэрыторыі існуюць два расейскіх ваенных аб'екта - базы пад Вілейкай і Ляхавічамі. Усё гэта паказвае, што ў любы канкрэтны момант яны могуць быць выкарыстаныя так, як захочацца Пуціну, а Лукашэнка нічога не скажа супраць.

- Некаторыя аглядальнікі выказвалі тэзіс, што візіт дыктатара ў сталіцу Украіны дасць яму магчымасць вырвацца з міжнароднай ізаляцыі праз дыялог са шматлікімі заходнімі палітыкамі. Як вядома, Лукашэнка ёю не скарыстаўся, не сустрэўшыся і не пагаварыўшы нават ні з адным з іх. Чаму?

- Я думаю, што гэта з ім не сустрэліся і не пагаварылі. І той факт, што ні яго, ні іншага прадстаўніка Беларусі не запрасілі ў Нармандыю, паказвае, што ён ізаляваны. Тым не менш на Захадзе і перш за ўсё ў Еўропе перыядычна з'яўляюцца надзеі, што яго можна еўрапеізаваць і натхніць на абарону незалежнасьці Беларусі. Але на мой погляд, гэта ілюзіі, таму што менавіта Лукашэнка давёў нашу краіну да стану фатальнай залежнасці ад Крамля. І тут адзіная надзея - на свабодны народ, на людзей са свабодным беларускім мысленнем, якія ў крытычнай сітуацыі будуць гатовыя да супрацьстаяння.

- Як пасля гэтага будуць развівацца стасункі беларуска-расейскія і ўкраінскія стасункі?

- Пуцін імкнецца пралічваць на пару крокаў назад. І зараз, калі ён усё ж часткова абламаў зубы аб Украіну, бо сцэнары «Януковіч» і «Данбас - другі Крым» не атрымаліся, Пуцін будзе трымаць Беларусь усімі кіпцюрамі. У першую чаргу ён будзе рабіць гэта ўтрымліваючы Лукашэнку. І ў гэтым сэнсе адносная свабода дзеянняў, гэта значыць нават імітацыя «арэляў», будзе вельмі абмежаваная.

Што тычыцца беларуска-украінскіх стасункаў, то плюсам з'яўляецца аб'ём эканамічных сувязяў, і лукашэнкаўская ўлада разумее, што іх разрыў азначаў бы катастрофу для беларускай эканомікі. Таму я думаю, што эканамічныя стасункі захаваюцца, а афіцыйны Менск будзе рабіць нейкія жэсты ў бок Украіны. Хоць мы бачым, як Лукашэнка ўхіліўся ад адказу на пытанне аб прыналежнасці Крыма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках