26 красавiка 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кніга палітвязня Ігара Аліневіча выйшла на чатырох мовах

5

Гэтай вясной у рукі замежных чытачоў трапіла кніга беларускага палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

Ужо цяпер на паліцах кніжных крамаў Чэхіі, Гішпаніі, Францыі, Англіі і Нямеччыны можна знайсці копію кнігі на роднай для жыхароў краіны мове. Кнігу на польскай мове плануюць выдаць восенню, паведамляе сайт анархістаў.

Нягледзячы на тое, што падзеі, апісаныя ў кнізе, адбыліся ўжо больш за 3 гады таму, замежныя тыражы карыстаюцца папулярнасцю ў першую чаргу таму, што кніга апавядае пра беларускія рэаліі, а менавіта катаванні ў беларускіх турмах, невядомыя шматлікім замежнікам.

Раней кніга была выдадзеная на расейскай мове, перакладзеная на беларускую, баснійскую і іншыя мовы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках