28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарэлка падаражэла

40
Гарэлка падаражэла

Бутэлька гарэлкі з 1 ліпеня не павінна каштаваць танней 53 тысяч беларускіх рублёў.

Як паведамілі charter97.org у Міністэрстве эканомікі Беларусі, 26 чэрвеня 2014 года прынятая пастанова №48 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2011 г. №49».

Гэтай пастановай, паводле прапановы канцэрна «Белдзяржхарчпрам», з улікам павышэння з 1 ліпеня стаўкі акцызу на алкагольную прадукцыю і спірт, падвышаня мінімальныя цэны на алкагольныя напоі, мацнейшыя за 28 градусаў, і на спірт этылавы з харчовай сыравіны.

Так, мінімальная адпускная цана на айчынныя алкагольныя напоі павышана на 3000 рублёў да ўзроўню 40 000 руб. за 0,5 літра. А ў розніцу паўлітровая бутэлька гарэлкі будзе каштаваць не менш 53000 (+ 8000 рублёў).

Мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі падвышаная да ўзроўню 80 000 руб. за 0,5 літра.

Падаражэў таксама спірт-сырэц з харчовай сыравіны (да ўзроўню 12 000 руб за 1 дэкалітр бязводнага спірту); спірт этылавы рэктыфікаваны (да ўзроўню 160000 руб за 1 дэкалітр бязводнага спірту); спірт этылавы з харчовай сыравіны з улікам акцыза (да ўзроўню 530000 руб. за 1 дэкалітр бязводнага спірту).

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках