19 красавiка 2024, Пятніца, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка раздаў палкоўнікам генеральскія пагоны

26
Лукашэнка раздаў палкоўнікам генеральскія пагоны

Дыктатар падпісаў указ аб прысваенні чарговых воінскіх званняў генерал-маёра наступным палкоўнікам:

- Уладзіміру Арчакаву, Сяргею Новікаву, Сяргею Трусу, Сяргею Сіманенку, Ігару Буткевічу, Сяргею Хаменку.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена палкоўнікам юстыцыі Язэпу Лявонку і Аляксандру Ракусаву.

Палкоўніку міліцыі Аляксандру Кобрусеву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

Намесніку Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Лашыну і пракурору Віцебскай вобласці Генадзю Дыско прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа.

Адпаведныя ўказы ён падпісаў 30 чэрвеня.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках