19 красавiка 2024, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах прадпрымальнікі аб'явілі страйк

54
У Баранавічах прадпрымальнікі аб'явілі страйк

ІП патрабуюць сустрэчы з Лукашэнкам і развязання іх праблем.

Лідэр прадпрымальніцкага руху Баранавічаў Мікалай Чарнавус паведаміў «Радыё Свабода», што 1 ліпеня ў горадзе не працуюць прадпрымальнікі рэчавых рынкаў:

«На калгасным рынку прыступілі да працы толькі мясны аддзел і латкі гародніны, бо прадукты псуюцца. Усе астатнія не працуюць. Ніхто не хоча ў ярмо лезці. Нас падманулі. Атрымліваецца, што 3 мільёны аддай штомесяц, але ты грошы не вернеш. І як дапрацаваць да 1 сакавіка так? Толькі дзяржаве грошы, а табе - не. Народ не пойдзе на гэта. Таму сёння амаль у ста адсоткаў прадпрымальнікаў будуць зачыненыя ралеты», - паведаміў прадпрымальнік.

- Чаго вы дамагаецеся страйкам, якіх саступак ад уладаў хочаце?

- Няхай зробяць так, як у Расеі. Не патрэбна ні накладная, ні сертыфікат. Увайшлі ў Мытны саюз, падпісалі паперы, атрымліваецца, што з беларусаў патрабуюць, а з астатніх - не. Ну павінен жа пастаўшчык даваць сертыфікат, але не збіраецца гэта рабіць. У нас так усе грошы выцягнуць.

- А калі да вас не прыслухаюцца, то што чакае ваш бізнэс?

- Яны павінны прыслухацца! Прайшло ўжо 9 гадоў, як прэзідэнт не сустракаецца з прадпрымальнікамі. Ён не ведае іх лёс... А мы будзем стаяць, пакуль ён нас не пачуе і не сустрэнецца з намі. Пойдзем вось у гарвыканкам у аддзел эканомікі заяўляць вось гэты варыянт.

- Патлумачце звычайнаму чалавеку, чаму прадпрымальнікі незадаволеныя, з якімі праблемамі вы сутыкнуліся.

- Атрымліваецца так, што калі я заўтра паеду ў Маскву і калі мяне спыняць па дарозе назад, то забяруць увесь тавар. І ўсё гэта па законе. Атрымліваецца, што я патрачу грошы, а ў мяне тавар забяруць. Гэта такі вось рэкет. Але калі я раптам з гэтым таварам прыеду, то павінен ісці ў аддзел сертыфікацыі з накладной. І ўявіце, якія я грошы павінен заплаціць. Напрыклад, я прывёз 20 адзінак і вось на кожную адзінку я павінен зрабіць сертыфікат. І аддай 500 тысяч, да прыкладу...А калі ў чалавека 200, або 300 найменняў, то ўявіце, якія сумы мы губляем.

- Гэта значыць, прыйдзецца памяншаць свой асартымент?

- Калі паменшыць асартымент, то попыту не будзе, значыць нічога і не заробіш. Будзеш стаяць, арэнду плаціць, падатак плаціць, а сам нічога не будзеш мець. Раней раскулачвалі сялян, цяпер сталі прадпрымальнікаў.

- Ці падтрымаюць ваш пратэст прадпрымальнікі іншых рэгіёнаў Беларусі?

- На Гомельшчыне будуць страйкаваць, я ведаю. Там толькі 10 адсоткаў прадпрымальнікаў заплацілі падатак. У Гомелі пратэстная сітуацыя яшчэ лепшая, чым у Баранавічах.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках