25 красавiка 2024, Чацвер, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі страйкуюць па ўсёй Беларусі

157
Прадпрымальнікі страйкуюць па ўсёй Беларусі

1 ліпеня ІП у шэрагу буйных гарадоў спынілі працу.

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў шэрагу гарадоў Беларусі спынілі сёння працу на рынках і ў гандлёвых цэнтрах праз немагчымасць выконваць патрабаванні ўказа Лукашэнкі №222.

Як паведаміў БелаПАН ІП з Менска, прадстаўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Вячаслаў Піліпук, такая сітуацыя назіраецца ў Баранавічах, Слоніме, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску і, магчыма, некаторых іншых гарадах.

Паводле інфармацыі, сітуацыя асабліва абвостраная ў Баранавічах, дзе прадпрымальнікі выйшлі да будынка мясцовай адміністрацыі і патрабуюць перамоваў з гарадскімі чыноўнікамі.

У Менску ІП працу не спынялі. Як растлумачыў Піліпук, сталічныя прадпрымальнікі за гады працы стварылі сабе так званую фінансавую падушку бяспекі, у той час як у рэгіёнах ІП жывуць больш сціпла, за кошт бягучых прыбыткаў.

Піліпук адзначыў, што "Перспектыва" не займалася арганізацыяй пратэстаў ІП - яны паўсталі стыхійна, з прычыны самаарганізацыі прадпрымальнікаў. "Мы думаем, што прадпрымальнікі і чыноўнікі павінны пасталець. Гэта значыць, што чыноўнікі, якія прымаюць такія пастановы (нарматыўныя акты, якія ўскладняюць працу ІП), павінны быць гатовыя да пэўных наступстваў, а прадпрымальнікі павінны мець смеласць прымаць самастойныя пастановы і несці за сябе адказнасць. Мы не раз казалі, што больш, чым самі прадпрымальнікі, за іх ніхто не зробіць у абароне іх правоў. Мы гатовыя толькі падтрымаць іх інфармацыйна або юрыдычна", - растлумачыў прадстаўнік РГА "Перспектыва".

Нагадаем, згодна з указам Лукашэнкі №222, які ўвайшоў у дзеянне з 1 ліпеня, ІП абавязаны мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, якія будуць увозіцца імі ў Беларусь пасля гэтай даты. Гаворка ідзе аб першасных уліковых дакументах, што афармляюцца на тэрыторыі іншай краіны, абавязковых рэквізітах касавага чэка і іншых дакументах, якія пацвярджаюць аплату тавараў. Гэта патрабаванне ІП уважаюць за невыканальнае, сцвярджаючы, што ў пастаўнікоў (у асноўным расейскіх) атрымаць патрэбныя дакументы практычна немагчыма.

Устаноўлены пераходны перыяд да 1 сакавіка 2015 года, на працягу якога ІП могуць распрадаваць без суправаджальных дакументаў рэшткі тавараў, увезеных да ўваходжання ўказа ў дзеянне. Гэта, як думаюць самі прадпрымальнікі, дае магчымасць людзям папрацаваць нейкі час у звыклых умовах, але праблему не развязвае.

30 чэрвеня ў Менску прайшоў форум з удзелам больш за 200 прадпрымальнікаў з Менска і рэгіёнаў. Паводле вынікаў сустрэчы прынятая рэзалюцыя. У ёй правадыру дзяржавы прапануецца ўвесці мараторый на правядзенне кантрольных праверак і накладанне штрафных санкцый у дачыненні да прадпрымальнікаў, якія могуць узнікнуць праз дзеянне ўказа Лукашэнкі №222 і тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза аб бяспецы прадукцыі легпрама.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках