23 красавiка 2024, aўторак, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч ізноў загаварыў аб валютнай стабільнасці

18
Мясніковіч ізноў загаварыў аб валютнай стабільнасці

На думку прэм'ер-міністра, бліжэйшым часам адсоткавыя стаўкі на рынку "вернуцца да нармальных значэнняў".

Пра гэта Міхаіл Мясніковіч заявіў падчас урачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям Беларусі.

Распавядаючы пра поспехі беларускай эканомікі, прэм'ер сказаў, што "стабільнасць у эканоміцы і на валютным рынку будзе забяспечаная". Больш таго, бліжэйшым часам будзе развязаная яшчэ адная сістэмная задача: зніжаны кошт крэдытных рэсурсаў, і адсоткавыя стаўкі на рынку вернуцца да нармальных значэнняў, паведамілі charter97.org у прэс-службе ўрада.

Высвятляецца, захаваць стабільнасць на валютным рынку і адначасова знізіць крэдытныя стаўкі вельмі проста. Для гэтага ўжо створаны галоўныя ўмовы: у бюджэт і золатавалютныя рэзервы залічаныя 2 млрд даляраў; пяць месяцаў запар забяспечваецца дадатнае сальда паступленняў і выплат экспарту-імпарту тавараў і паслуг. Гэта 843 млн даляраў (рост у 1,9 разы да аналагічнага перыяду мінулага года); дадатнае сальда замежнага гандлю 658 млн даляраў.

Варта нагадаць, што толькі за першыя тры месяцы 2014 адмоўнае сальда аплатнага балансу склалася ў суме мінус 1,07 млрд даляраў ЗША, а доўгачаканы крэдыт у 2 млрд даляраў ад расейскага ўрада так і не дайшоў да Беларусі. Замест яго ў ЗВР залічаныя грошы ад кароткатэрміновага брыдж-крэдыту банка ВТБ з камерцыйнай стаўкай, які давядзецца аддаць самае позняе праз 6 месяцаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках