29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба з заробкам «у канвертах» ударыць па маршрутчыкам ды іпэшнікам

24
Барацьба з заробкам «у канвертах» ударыць па маршрутчыкам ды іпэшнікам

Улады прыдумляюць новыя дасканалыя спосабы папоўніць бюджэт за кошт простых беларусаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў каардынатар моладзевай сеткі Прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак.

- Беларускія ўлады абвясцілі аб узмацненні барацьбы з так званым заробкам у канвертах з мэтай «ліквідацыі негатыўных наступстваў у эканоміцы». Ці так гэта напраўду?

- Гэта ўжо не першы раз, калі ўлады спрабуюць зрабіць гэта, бо на маёй памяці было ўжо некалькі такіх маштабных кампаній, у якіх гаварылася, што гэта шкодна для эканомікі, а таксама для работніка, бо ад меншай сумы адлічваецца ўнёсак у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, ад сумы якога залежыць сума будучай пенсіі. Зразумела, што грошы патрэбныя заўсёды, але сітуацыя цяпер такая, што беларускім уладам яны патрэбныя вельмі моцна. Таму трэба разумець, што гэта з'яўляецца спробай папоўніць бюджэт з дапамогай павелічэння падаткаў, якія будуць плаціцца з «белых» заробкаў.

З аднаго боку, усё гэта, вядома, можна зразумець, бо і грамадства, і работнік больш абароненыя, калі заробкі плацяцца «па-беламу». Але цяпер нашыя прыватныя прадпрыемствы паставілі ва ўмовы шматлікага нетарыфнага рэгулявання і нейкі чынш, якія яны павінны плаціць у мясцовыя бюджэты на добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі і гэтак далей. І такім чынам атрымліваецца, што гэтыя прадпрымальнікі проста вымушаныя рабіць такую «шэрую» касу.

- А якім чынам гэта можа быць зрэалізавана?

- Напраўду з гэтым досыць складана змагацца, бо з боку людзей ёсць зацікаўленасць у заробку «у канвертах» і ўстаноўка, маўляў, вось табе "белы" заробак, які ты атрымліваеш, а вось звыш таго ў канверце. І атрымліваецца так, што выправіць гэтую сітуацыю даволі складана з-за таго, што яна ўжо мае глыбокія карані ў грамадстве, разуменне таго, чаму так адбываецца і што наогул з гэтага атрымаецца.

- Каго гэта закране ў першую чаргу і ці ёсць наогул нейкія звесткі аб колькасці беларусаў, якія атрымліваюць заробак такім чынам?

- Канкрэтна нашая арганізацыя не рабіла ананімных апытанняў, а статыстычных выкладак на гэтую тэму быць не можа. Але магу сказаць, што гэта даволі значная колькасць грамадзян нашай краіны, і зразумела, што гэта людзі, якія занятыя ў прыватным бізнэсе. І хутчэй за ўсё гэта будзе сектар нейкіх раздробных паслуг, дзе гатоўка прыходзіць на рукі таго, хто працуе, і ёсць нейкая магчымасць правесці ўсё па-за касай. Да прыкладу, калі вы едзеце ў маршрутцы, вам далёка не кожны раз выдаюць квіток, і ўжо атрымліваецца, што гэтыя грошы ідуць як «шэрыя». Таму можна сказаць, што ў спісе барацьбы з заробкам «у канвертах» кіроўцы маршрутных таксовак - гэта група рызыкі. Толькі ўсё роўна незразумела, як менавіта будуць адсочваць і спыняць такія «грашовыя канверты».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках