24 красавiка 2024, Серада, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП Гародні і Віцебска далей страйкуюць

83
ІП Гародні і Віцебска далей страйкуюць

Прадпрымальнікі патрабуюць скасавання сертыфікатаў і суправаджальных дакументы на тавары.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла каардынатарка аргкамітэта для стварэння прафзвязу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч.

«На сёння на рынках Віцебска адсоткаў 60 з тых прадпрымальнікаў, якія не выйшлі на працу 1 ліпеня, не працуюць і па гэты дзень. Наш добры паказнік псуе рынак «Беларусь», але ён і не страйкаваў. Мы звярталіся з патрабаваннем пайсці нам на сустрэчу да Лукашэнкі і Саўміну. Але канкрэтных адказаў, што будзе далей, мы пакуль не атрымлівалі. Наколькі я ведаю, страйкуе і Гародня. У гарадзенскіх ІП учора быў сход, і яны прыйшлі да высновы, што адказу ад уладаў хутчэй за ўсё не будзе. Мы заўтра таксама будзем праводзіць сход, дзе будзем вызначацца, выходзіць на працу да выходных ці не», - адзначыла яна.

Актывістка падкрэсліла, што незалежна ад заўтрашняй пастановы, віцебскія прадпрымальнікі «не апусцяць рук і будуць востра рэагаваць на ўсе магчымыя канфіскацыі».

«Мы таксама будзем спрабаваць выкарыстоўваць магчымасць працы з рэшткамі. Трэба сказаць, што за гэты час ІП вельмі кансалідаваліся, і знайшліся тыя людзі, якія маюць нейкую вагу на рынках у сваіх гарадах ва ўсёй Беларусі. І бліжэйшым часам мы будзем сустракацца і вызначацца, як паводзіць сябе далей. Таму што мы мяркуем , што ў такіх умовах бізнэсу, у якім задзейнічана больш за ўсё людзей, не будзе фізічна», - дадала Ірына Яскевіч.

Нагадаем, 1 лiпеня ва ўсёй Беларусі страйкавалі прадпрымальнікі. На рынках і ў гандлёвых цэнтрах шэрагу буйных гарадоў ІП спынілі працу праз немагчымасць выконваць патрабаванні ўказа Лукашэнкі №222.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках