20 красавiка 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі афіцэр спрабаваў уехаць ва Украіну праз Беларусь

20
Расейскі афіцэр спрабаваў уехаць ва Украіну праз Беларусь

Расеец планаваў удзельнічаць у баявых дзеяннях у Данбасе.

Памежнікі Чарнігаўскага аддзела не прапусцілі ў Беларусь афіцэра запасу Узброеных сіл Расеі. Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужбы Украіны.

"Расеец ехаў як пасажыр рэйсавым аўтобусам "Гомель-Кіеў" праз пункт прапускуання "Новыя Ярылавічы". Падчас праверкі дакумэнтаў і правядзення апытання мужчына заявіў аб жаданні ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны", - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас праверкі рэчаў памежнікі выявілі, у прыватнасці, вайсковае пасведчанне афіцэра запасу УС РФ, некалькі пасведчанняў - пілота РФ, дыспетчара кіравання паветраным рухам РФ, вайсковага лётчыка (штурмана) РФ, штурмана цывільнай авіяцыі РФ, GPS-навігатар.

Аб гэтым правапарушэнні праінфармаваныя супрацоўнікі СБУ ў Чарнігаўскай вобласці. Грамадзяніну РФ забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 3 гады, ён вернуты назад.

Раней стала вядома, што тэрарысты ў Данбасе прыдбалі баявы самалёт невядомай маркі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках