29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы, як страусы

79

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі параўнаў беларусаў з афрыканскай птушкай.

Анатоль Лябедзька наважыў высветліць, хто з'яўляецца бліжэйшым сваяком грамадзян нашай краіны. Ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» фатаграфію мужчыны, які зарыў галаву ў пясок і напісаў, што гэта любімая пастава ў многіх беларусаў.

«Якая любімая пастава беларусаў? На маю думку, для многіх менавіта гэтая. Ці ёсць іншыя меркаванні?! Ці сваяк страус беларусу?» - задаўся пытаннем лідар АГП.

«Людзям часам карысна і неабходна казаць тое, што ёсць на самой справе, а не тое, што нам хацелася б чуць пра сябе! Людзі не нараджаюцца «страусамі», такімі іх робіць сістэма, абставіны і яны самі», - растлумачыў Лябедзька.

Запіс выклікаў бурнае абмеркаванне ў інтэрнэце. Многія крыўдзіліся на такое параўнанне, але не меншая колькасць каментатараў згаджалася з палітыкам.

«Я сапраўды слаба разумею і ўяўляю, што такое ва ўмовах Беларусі «народ». Я штодня чую заявы «так хоча народ»! Ад імя народа людзей за іх палітычныя погляды садзяць у турму. Пішуць законы для патрэб 3-4%, а крычаць «так трэба людзям!» Для мяне беларускі народ - гэта дзевяць з паловай мільёнаў чалавек. І кожны са сваёй пазіцыяй, са сваім меркаваннем, са сваімі недахопамі, мінусамі і плюсамі. І сярод гэтых 9,5 мне падабаюцца сумленныя, моцныя, свабодалюбныя, адказныя, неабыякавыя. Я гатовы і змагаюся за тых, што вагаюцца. Я дапамагаю слабым. Я люблю сваю жонку, свайго сына, сваіх выбаршчыкаў, прыхільнікаў пераменаў, сваіх калег, але гэта не азначае, што я абавязаны любіць і тых суддзяў, якія выносяць палітычна матываваныя прысуды, тых членаў выбарчых камісій, якія крадуць галасы выбаршчыкаў, тых хто знішчае дробны і сярэдні бізнэс у краіне .. І гэта сумленная пазіцыя!» - напісаў Лябедзька ў адказ на крытыку.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках