20 красавiка 2024, Субота, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец беларускага атрада «Пагоня»: Мы збіраемся перамагаць (Відэа)

52
Баец беларускага атрада «Пагоня»: Мы збіраемся перамагаць (Відэа)

Беларускія добраахвотнікі распавялі пра тое, чаму дапамагаюць украінцам.

Сюжэт пра атрад «Пагоня», які фармуецца з грамадзян нашай краіны, паказаў самы папулярны тэлеканал Украіны - «Інтэр». Відэазапіс выклаў на сваёй старонцы на сэрвісе YouTube намеснік кіраўніка Валынскай абласной рады Ігар Гузь.

Беларускія добраахвотнікі распавялі, чаму прыехалі ваяваць з расейскімі акупантамі за свабоду суседняй дзяржавы. «Пасля паразы ва Украіне Расея пойдзе на Беларусь», - заявіў адзін з іх.

Удзельнікі атрада ведаюць пра пагрозы беларускіх уладаў і пра тое, што на радзіме ім можа пагражаць турэмны тэрмін за дапамогу Украіне. Яны не ўважаюць сябе за наймітаў. «Мы прыехалі сюды не за грашыма. І паміраць тут мы не збіраемся. Мы збіраемся перамагаць», - кажа баец «Пагоні».

Нагадаем, аб фармаванні атрада улады Украіны паведамілі 7 ліпеня. Пра ахвоту ўступіць у яго заявілі больш за 50 нашых суайчыннікаў. Пасля курсу падрыхтоўкі беларусы далучацца да добраахвотніцкіх батальёнаў «Айдар», «Азоў» і «Данбас».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках