20 красавiка 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павялічыла пастаўкі алкаголю ва Украіну ў восем разоў

14
Беларусь павялічыла пастаўкі алкаголю ва Украіну ў восем разоў

У студзені-траўні 2014 года Беларусь павялічыла ў 8 разоў экспарт моцнага алкаголю ва Украіну.

Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, паведамляе БелаПАН.

Экспарт склаў 10,35 млн даляраў супраць 1,3 млн у студзені-траўні 2013 года. У фізічным выразе пастаўкі моцнага алкаголю выраслі ў 8,6 разы (2,2 млн літраў супраць 255,6 тысяч у пераліку на 100% спірту).

Увесну гэтага года праз канфлікт акцыянераў не працаваў завод Nemiroff у Вінніцкай вобласці. Мясцовая прэса паведамляла, што ў сувязі з гэтым прадукцыя замяшчаецца гарэлкай Nemiroff, разлітай у Беларусі. У красавіку Nemiroff аднавіў працу ў Вінніцкай вобласці, і ў сувязі з гэтым чакаецца, што патрэба ў беларускіх пастаўках на ўкраінскі рынак будзе зніжацца.

У студзені-траўні 2014 года агульная сума беларускага экспарту ва Украіну склала 1,68 млрд даляраў, знізіўшыся на 2,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта абумоўлена скарачэннем паставак у Крым, дзе праз расейска-ўкраінскі канфлікт становішча захоўваецца напружанае.

Асноўны тавар, які Беларусь прадае на ўкраінскім рынку, - нафтапрадукты. У студзені-траўні 2014 года амаль 80% беларускага экспарту ва Украіну прыпадала на аўтамабільнае паліва.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках