28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч паабяцаў Расеі прадаць усё ў тэрмін

47
Мясніковіч паабяцаў Расеі прадаць усё ў тэрмін

Улады больш не збіраюцца зацягваць з продажам ключавых прадпрыемстваў.

Усе тэрміны ў галоўных інтэграцыйных прамысловых праектах Беларусі і Расеі будуць выкананыя. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расеі Аркадзем Дварковічам, паведамляе БелТА.

«Ведаю, сёння (падчас сустрэчы з Лукашэнкам. - заўв. рэд.) адбылося абмеркаванне далейшых крокаў у нашых галоўных інтэграцыйных праектах. Мы, у сваю чаргу, ва ўрадзе будзем рабіць усё для таго, каб выканаць тэрміны», - сказаў прэм'ер, падкрэсліўшы пры гэтым, што Беларусь імкнецца выконваць усе ўзятыя на сябе абавязанні.

Гаворка ідзе пра пяць «інтэграцыйных праектаў» - аб'яднанні беларускіх прадпрыемстваў з расейскімі або ўваходжанне першых у склад другіх: стварэнне холдынгу «Расбелаўта» на базе МАЗа і КамАЗа; інтэграцыі беларускіх «Інтэграла» і Менскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) са структурамі дзяржкарпарацыі «Ростех»; «Пеленг» з «Раскосмасам», а таксама «Гродна Азота» з «Еврохимом» или «Газпромом». Перамовы пра іх вядуцца Менскам і Масквой ужо некалькі гадоў, аднак ў 2014 годзе Расея стала настойваць на больш хуткай продажы беларускіх прадпрыемстваў.

Акрамя пытанняў, якія тычацца рэалізацыі галоўных «інтэграцыйных праектаў», сёння таксама быў закрануты і шэраг іншых актуальных тэмаў. У прыватнасці, гаворка ішла аб падпісанай напярэдадні пастанове расейскага ўрада, якая прадугледжвае забарону на дзяржзакупкі аўтамашын і тэхнікі замежнай вытворчасці. Як запэўніў Аркадзь Дварковіч, у гэтым дакуменце Расея паспрабавала ўлічыць інтарэсы сваіх партнёраў ў Мытным саюзе і Еўразійскім эканамічным саюзе. Такім чынам, беларускія прадпрыемствы змогуць пастаўляць тэхніку для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб без абмежаванняў, адзначыў намеснік старшыні ўрада РФ.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках