25 красавiка 2024, Чацвер, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткі беларусаў сыходзяць на смартфоны для чыноўнікаў

18
Падаткі беларусаў сыходзяць на смартфоны для чыноўнікаў

Замест рамонту лякарняў, чарговы аблвыканкам закупляе буйную партыю мабільнікаў.

Сайту chater97.org стала вядома, што галоўная ўправа юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта купляе 196 мабільнікаў агульным коштам 496 млн рублёў, гэта значыць больш чым на 48 тысяч даляраў. Купля будзе праводзіцца за «ўласныя сродкі», а, кажучы прасцей, за кошт падаткаў беларусаў.

Самае цікавае, што гомельскія чыноўнікі не першыя, хто масава закупляе мабільныя тэлефоны. Раней наш сайт паведамляў пра тое, што Віцебскаму аблвыканкаму тэрмінова спатрэбіліся мабільнікі на 86 тысяч даляраў, а падначаленыя губернатара Берасцейскай вобласці Канстанціна Сумара купляюць смартфоны на 835 млн рублёў. Такім чынам агулам на «мабілізацыю» чыноўнікаў ўжо выдаткавана 215 тысяч даляраў і невядома, колькі будзе аддадзена яшчэ. Але ж гэтыя сродкі можна было выдаць, скажам, на рамонт лякарняў і шмат якія іншыя карысныя рэчы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках