29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ultra-Music Awards не адбудзецца

Ultra-Music Awards не адбудзецца

Уручэнне музычных прэмій скасаванае праз фінансавыя цяжкасці.

Узнагароджанне музыкаў на Ultra-Music Awards, запланаванае на верасень, не адбудзецца на пастанову арганізатараў. Мерапрыемства скасаванае праз фінансавыя цяжкасці, якія ўзніклі пры яго падрыхтоўцы.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў заснавальнік Ultra-Music Awards Вячаслаў Радзівонаў.

- Мы ладзілі прэмію чатыры гады запар. Яе вага ў культурным асяроддзі з кожным годам расла. Мы імкнуліся да таго, каб і для музыкаў гэтыя ўзнагароды сталі каштоўнымі, бо недастаткова проста даць статуэтку і годнасць «найлепшага гурта года». Сэнс кожнай прэміі ў тым, каб напраўду ўзнагародзіць пераможцаў: альбо зрабіць ім каштоўны падарунак, альбо стварыць вялікае інфармацыйнае поле, дзякуючы якому пра пераможцаў даведаецца вялікае кола людзей, пачне слухаць іх музыку, хадзіць на іх канцэрты і гэтак далей, - распавёў ён.

Меркавалася, што ўзнагароды Ultra-Music Awards будуць уручацца восенню, паводле вынікаў музычнага сезону.

- У гэтым годзе мы як раз спрабавалі выправіць сітуацыю: прыдумалі некалькі варыянтаў, як правесці прэмію з максімальным эфектам для пераможцаў. На рэалізацыю ўсяго задуманага былі патрэбныя не маленькія грошы: і арэнда памяшкання, і рэклама, і ганарары музыкам і шмат чаго іншага). Мы паўгода шукалі партнёраў, якіх бы зацікавілі нашыя ідэі. Але дастатковай падтрымкі не знайшлі. Таму ў гэтым годзе наважылі не ладзіць імпрэзу. Рабіць яе «для галачкі» мы не бачым сэнсу, - кажа Вячаслаў Радзівонаў.

Арганізатары адзначаюць, што не «хаваюць» прэмію: магчыма, яна будзе ў новым фармаце ў 2015 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках