24 красавiка 2024, Серада, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы: Калі спатрэбіцца - «вызвалім» Бэрлін, Варшаву і Парыж

162
Дэпутат Дзярждумы: Калі спатрэбіцца - «вызвалім» Бэрлін, Варшаву і Парыж

Член ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў распавёў, навошта ён хоча вярнуць Расеі імпэрскі сцяг

Дэпутат Дзярждумы Міхаіл Дзегцяроў прапаноўвае замяніць дзяржаўны сцяг суседняй краіны на чорна-жоўта-белы. Член фракцыі ЛДПР ужо падрыхтаваў законапраект аб унясенні змен у закон «Аб дзяржаўным сцягу РФ». Дэпутат распавёў, што падштурхнула яго да ідэі радыкальна змяніць дзяржаўны сімвал, а таксама аб іншых ініцыятывах, накіраваных на адраджэнне «расейскай дзяржаўнасці», піша Lenta.ru.

«Пытанне ва ўспрыманні: імпэрскі чорна-жоўта-белы трыкалор успрымаецца як сімвал імпэрыі, моцнай улады, манархіі. Мы хочам, каб усе грамадзяне, пачынаючы ад дзяржчыноўнікаў і заканчваючы простым слесарам, задумаліся пра тое, які сцяг развінаецца над Расеяй. Калі сцяг гандлёвы, то гэта не пасуе. Мы ж ня дзяржава гандляроў - мы дзяржава з вялікай гісторыяй», - кажа Міхаіл Дзегцяроў.

У адказ на пытанне журналіста пра тое, ці не будзе змена сцяга негатыўна ўспрынятая ў суседніх краінах, пацярпелых ад імпэрскай палітыкі Расеі раней, дэпутат нагадаў аб прапанове афіцыйна святкаваць узяцце Парыжа войскам Аляксандра I ў 1813 годзе.

«Я ўжо два гады змагаюся з гэтай нагоды ва ўрадзе. Хачу хоць бы ўнесці ў дні вайсковай славы той дзень, калі імпэратар Аляксандр I увайшоў у Парыж. Адгаворка, ведаеце, якая? А што французы аб гэтым падумаюць? А нам не ўсё адно, што яны там падумаюць? Гэта ж наша гісторыя. А што падумаюць у царстве Польскім? Ды мне напляваць на царства Польскае. Як і на княства Фінляндскае. Імпэрыя - наша гісторыя. Дарэчы, пры нашым пратэктараце там было шмат добрага, хай радуюцца. І не забываюць.

Баяцца ні ім, ні іх не трэба. Калі спатрэбіцца, мы вызвалім Еўропу трэцім разам. Возьмем і Бэрлін, і Парыж. Не кажучы ўжо пра Варшаву і Хельсінкі», - заявіў ён.

Міхаіл Дзегцяроў ня супраць вяртання і дзяржаўнага гімна Расейскай імпэрыі «Божа, цара барані».

«А чаму не? Трэба толькі для пачатку цара выбраць. А то без цара неяк недарэчы выйдзе. Склічам Земскі сабор з усёй краіны, знойдзем найлепшых людзей і абярэм сабе цара. Мы гэта зробім ужо неўзабаве. Паверце. Народ чакае. Пры гэтым ва ўрад будзем набіраць сапраўдных профі, а ў імпэрскі парламэнт - самых разумных і патрыятычных дэпутатаў. Гэта ўвогуле мадэль будучыні, а ўсе гэтыя еўраатлантычныя дыктатарскія мадэлі наднацыянальных бюракратычных машын паміраюць. Няма і не будзе адзінства ў такім розным свеце», - сказаў член ЛДПР.

Напісаць каментар 162

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках