18 красавiка 2024, Чацвер, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Катастрофа «Боінга» пад Данецкам - тэракт маштабу 11 верасня

15
Барыс Нямцоў: Катастрофа «Боінга» пад Данецкам - тэракт маштабу 11 верасня

Адзіны выхад для Пуціна - самому знішчыць тэрарыстаў на ўсходзе Украіны.

Расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў параўнаў знішчэнне пасажырскага самалёта Boeing-777 на Данеччыне з тэрактам 11 верасня 2001 года ў ЗША. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Загуба малазійскага самалёта ў небе над Данецкам гэта тэракт маштабу 11 верасня. Гэта пекла. Спачуваю сем'ям загінулых. Вырадкі, якія гэта зрабілі, павінны быць знішчаныя. Сепаратысты кагадзе хваліліся, што ў іх ёсць ракеты Бук, якімі яны хацелі збіць АН-26. Калі гэта яны, то няма ім ніякай літасці», - напісаў ён.

Пазней Нямцоў паведаміў, што крамлёўскім СМІ ўжо не атрымаецца схаваць праўду аб тым, хто збіў пасажырскі самалёт.

«Сітуацыя зразумелая. Тэрарысты з Данецка пераблыталі самалёт АН-26 ВПС Украіны з малазійскіі Боінгам і забілі 295 грамадзян з усяго свету, у тым ліку 80 дзяцей. Пуцін і яго подлыя і хлуслівыя СМІ могуць хлусіць колькі хочуць, але адказаць давядзецца. Адзіны шанец для Пуціна ацалець у гэтай сітуацыі, самому знішчыць тэрарыстаў. Толькі ён на такое не здольны», - напісаў Нямцоў.

Палітык адзначыў, што ўжо раніцай рыторыка расейскіх СМІ змянілася.

«Пуцінскія СМІ ахвотна пішуць, што самалёт збіты ракетай Зямля-паветра, што ў сепаратыстаў былі «Букі» і што вышыня паразы імі не 6 км, а 20 км! Гэта значыць Пуцін наважыў канчаткова зліць Гіркіна, каб не быць датычным да тэракту наўпрост. Засталося адно пытанне - адкуль пушчаная ракета? З тэрыторыі Расеі ці Украіны?»- запытваецца ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках