25 красавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічаўскія ўлады супраць цвярозасці

9
Клічаўскія ўлады супраць цвярозасці

У Клічаве (Магілёўская вобласць) улады забаранілі раней дазволены пікет супраць алкагалізацыі

Ужо пасля выдачы дазволу, яны даслалі ліст, у якім паведамілі, што для правядзення пікету трэба ўкласці дамовы з міліцыяй, медыкамі, камунальнымі службамі, а таксама атрымаць дазвол ва ўладальніка крамы, побач з якой павінна прайсці акцыя, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе БХД.

Арганізатарка пікету, актывістка аргкамітэта для стварэння партыі БХД Святлана Грыцэнка звязалася з уладальнікам крамы. Аднак той, хоць і падтрымаў пікет як чалавек, як уладальнік крамы свайго дазволу не даў. Такім чынам правядзенне пікету было сарванае.

На думку Святланы Грыцэнкі, Клічаўскія ўлады выдалі дазвол на пікет, не ведаючы пра тое, што яна з'яўляецца актывісткай апазіцыі. Апамятаўшыся, яны сваім другім лістом фактычна забаранілі правядзенне пікету.

Нагадаем, пікет у Клічаве быў адзіным з больш чым 100 пікетаў у 41 горадзе ў рамках кампаніі «Абаронім дзяцей ад алкаголю», які ўлады дазволілі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках