19 красавiка 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памятны знак Чавэсу ўсталююць у цэнтры Менска

38
Памятны знак Чавэсу ўсталююць у цэнтры Менска

У Менску з'явіцца памятны знак Угу Чавэсу.

На вуліцы Казіміраўскай вядуцца работы для яго стварэння. Аб гэтым расказаў карэспандэнту агенцтва «Минск-новости» галоўны інжынер прадпрыемства «Спецпаркбуд» Зміцер Русін.

Памятны знак будзе ў форме двухузроўневай акружыны. Да яго вядуць тры дарожкі. Цэнтральная, больш шырокая, на ёй можна будзе праводзіць цырыманіяльныя акцыі. Вышэйшы ўзровень пляцоўкі аблямоўваюць кветнікі і крывалінейныя сходы з пандусамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

На цэнтральнай выспачцы ўсталююць гранітны камень з памятнай таблічкай. За ім змесцяць два флагштокі, на якіх будуць лунаць сцягі Венесуэлы і Беларусі.

Аб'ект упрыгожаць кветкі і хмызнякі. Так, у цэнтральным праходзе прадугледжаныя пяць кветнікаў. На радыюсе кветніка на вышэйшым узроўні высадзяць 16 туй, а вакол самой пляцоўкі - барбарыс.

Плануецца, што ўрачыстае адкрыццё памятнага знака адбудзецца ў верасні сёлета.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках