23 красавiка 2024, aўторак, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША: «Боінг» збіты расейскімі сепаратыстамі

25
Выведка ЗША: «Боінг» збіты расейскімі сепаратыстамі

Авіялайнер Malaysia Airlines быў збіты ў небе над Украінай ракетай класа «зямля-паветра».

Пра гэта паведаміла газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў амерыканскіх спецслужбах.

У выведцы ЗША таксама заяўляюць аб тым, што самалёт малазійскіх авіяліній быў збіты прарасейскімі баевікамі. Паведамленне пра гэта з'явілася на амерыканскім тэлеканале CNN.

«Ракета, якая збіла Boeing-777, хутчэй за ўсё, была запушчаная прарасейскімі сепаратыстамі на ўсходзе Украіны», - паведамляе CNN.

Раней тэлеканал адзначыў, што цеплавы след ад ракеты быў зафіксаваны амерыканскімі радарамі побач з авіялайнерам. Экспэрты прааналізавалі траекторыю палёту ракеты, каб вызначыць яе прыналежнасць.

«Боінг-777» кампаніі Malaysia Airlines разбіўся ў чацвер увечары ў Данецкай вобласці Украіны недалёка ад мяжы з Расеяй. На борце самалёта знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках