20 красавiка 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі наведаў Брусэль і Страсбург

1
Алесь Бяляцкі наведаў Брусэль і Страсбург

Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) 1 ліпеня прыбыў у Брусэль.

Былы палітвязень сустрэўся з прадстаўнікамі Еўрапейскага Звязу, каб падзякаваць ім за нястомныя намаганні для ягонага вызвалення і заклікаць да барацьбы за вызваленне ўсіх палітычных вязняў Беларусі і сістэмныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі. Таксама праваабаронца заклікаў падтрымліваць грамадзянскую супольнасць краіны ў справе барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Еўрапейскія дыпламаты і журналісты распыталі кіраўніка "Вясны" аб умовах яго ўтрымання і вызвалення.

Алесь Бяляцкі, генеральны дырэктар FIDH Антуан Бернар і кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Саша Кулаева сустрэліся са спецыяльным прадстаўніком ЕЗ правоў чалавека спадаром Стаўрасам Ламбрынідысам, прадстаўнікамі Еўрапейскай Камісіі і шэрагам паслоў замежных спраў краін ЕЗ.

2 ліпеня паездка Алеся Бяляцкага прадоўжыцца сустрэчай у Страсбургу з новаабраным прэзідэнтам Еўрапейскага Парламента спадаром Марцінам Шульцам, а таксама з еўракамісарам у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле, Генеральным сакратаром Рады Еўропы Турб'ёрнам Ягландам, Старшынёй Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ан Брасэр і офісам Камісара правоў чалавека Рады Еўропы.

Закончыцца паездка сустрэчай у Парыжы з мэрам гэтага горада, які надаў Алесю Бяляцкаму годнасць ганаровага грамадзяніна Парыжа яшчэ падчас ягонага зняволення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках