19 красавiка 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рампей: Еўразвяз гатовы ва ўсялякі момант увесці санкцыі супраць Расеі

14
Рампей: Еўразвяз гатовы ва ўсялякі момант увесці санкцыі супраць Расеі

Лідэры Еўрапейскай рады абавязаліся сабрацца для ўвядзення далейшых санкцый.

У Еўразвязе запэўніваюць, што кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-чалььцоў гатовыя сабрацца ва ўсялякі час на пазачарговы саміт для прыняцця пастановы аб далейшым узмацненні санкцый супраць Расеі, калі гэтага будзе патрабаваць сітуацыя.

Аб такой пастанове Еўрапейскай рады ад 27 чэрвеня нагадаў у сераду прэзідэнт гэтай кіраўнічай інстытуцыі Герман ван Рампей ў сваім выступе на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, паведамляе Укрінформ.

"У пятніцу (27 чэрвеня - рэд.) пасля абмеркавання з Прэзідэнтам Парашэнкам Еўрапейская рада вызначыла шэраг неадкладных і канкрэтных крокаў, ад якіх будуць залежаць далейшыя пастановы. Рада будзе ацэньваць сітуацыю і, калі будзе такая патрэба, прыме патрэбныя пастановы. Лідэры Еўрапейскай рады абавязаліся сабрацца ва ўсялякі час для ўвядзення далейшых значных абмежавальных мер (у дачыненні да Расеі - рэд.)", - запэўніў Рампей.

Нагадаем, напярэдадні сталыя прадстаўнікі краін-чальцоў пры Радзе ЕЗ паводле вынікаў пасяджэння не змаглі прыйсці да кансэнсусу пра ўзмацненне санкцый супраць РФ. Амбасадары дамовіліся вярнуцца да гэтага пытання ў наступны панядзелак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках