18 красавiка 2024, Чацвер, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гавары праўду» пачала акцыю «Падтрымаем дзяцей вайны»

7
«Гавары праўду» пачала акцыю «Падтрымаем дзяцей вайны»

Як паведамляе прэс-служба кампаніі, у Беларусі пражывае 950 тысч «дзяцей вайны» ва ўзросце 70 гадоў і старэйшых.

Яны не падпадаюць пад указ Лукашэнкі аб наданні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, «бо іх прававы статус не ўстаноўлены законам «Аб ветэранах», прынятым яшчэ ў 1992 годзе».

Лідэр кампаніі Уладзімір Някляеў звяртаецца ў «палату прадстаўнікоў» і Савет міністраў з просьбай «аднавіць, нарэшце, справядлівасць» у дачыненні да пакалення «дзяцей вайны» і афіцыйна зацвердзіць іх прававы статус, «як гэта зроблена ў некаторых рэспубліках былога СССР».

"Зразумела, што гэта складаная і няпростая працэдура. Тым не менш, прыйшоў час ініцыяваць яе. Таму што на долю гэтых людзей выпалі не толькі цяжкасці гітлераўскай акупацыі - яны сваёй самаадданай працай аднаўлялі затым разбураную вайной краіну, шмат унеслі ў стварэнне сучаснай незалежнай Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні «Гавары праўду».

Як паведамляе БелаПАН, актывісты таксама прапануюць «падумаць аб тым, якую маральную падтрымку можна надаць «дзецям вайны» ў год падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя перамогі». У прыватнасці, прапануецца стварыць цыклы перадач і публікацый у СМІ, падрыхтаваць і выдаць успаміны «дзяцей вайны», арганізаваць шэфства з боку дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, вылучыць аднаразовую матэрыяльную дапамогу са сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Цяпер актывісты «Гавары праўду» шукаюць «дзяцей вайны», якія засталіся без падтрымкі і «маюць патрэбу ў звычайным чалавечым удзеле, бытавой дапамозе».

Кампанія разаслала віншавальныя лісты «дзецям вайны», якія падтрымлівалі «Гавары праўду» апошнія чатыры гады, а таксама плануе падрыхтаваць кнігу ўспамінаў да юбілейнага Дня Перамогі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках