29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Ермакова: Танных крэдытаў на жыллё не будзе

39
Надзея Ермакова: Танных крэдытаў на жыллё не будзе

Адсоткавая стаўка на жыллё не апусціцца ніжэй за 30%.

Пра гэта заявіла кіраўніца Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова падчас «жывой лініі» з чытачамі «Советской Белоруссии».

«Узяць можна, але адсоткавая стаўка пакуль вельмі высокая - больш за 30% гадавых», - заявіла яна ў адказ на пытанне жыхаркі Слоніма: «Як маладой сям'і ўзяць крэдыт на куплю жытла?»

Надзея Ермакова паведаміла, што знізіць стаўкі крэдытаў пакуль немагчыма.

«На жаль, знізіць адсоткавыя стаўкі крэдытаў пакуль няма магчымасці - рэсурсы банкаў вельмі дарагія. Хоць грошы ў банкавай сістэме ёсць, і банкі маглі б іх выдаваць. Але платаздольнасць насельніцтва не дазваляе. Асобныя банкі прыдумляюць новыя прадукты, хаўрусуючыся з тымі, хто прадае жыллё. Да прыкладу, забудоўнікі стаўку крэдыту дзеляць напал з пазычальнікам. У Беларусбанку шмат гадоў дзейнічае сістэма будаўнічага ашчадку, дзе грошы на набыццё жытла можна назапашваць. На працягу 3 гадоў вы назапашвае 25 адсоткаў ад кошту жылля. Потым на астатнія 75 адсоткаў вам банк дае крэдыт пад стаўку значна ніжэйшую за рынкавую», - сказала яна.

Са слоў Надзеі Ермаковай, цяпер Нацыянальны банк разам з Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам фінансаў распрацоўвае дзяржаўную сістэму будаўнічага ашчадку.

«Дзяржава будзе плаціць прэмію грамадзянам, якія назапашваюць грошы. І паціху мы павінны сыходзіць ад ільготнага крэдытавання да рынкавага. Тады чалавек будзе імкнуцца больш працаваць. А так выходзіць: заробак у мяне маленькі, але на двух месцах гарбець не хочацца. А льготны крэдыт на жытло мне дайце, і менавіта ў Менску.

Да канца года нарматыўныя дакумэнты аб будаўнічым ашчадку будуць распрацаваныя. Гэта навацыя, якой пакуль у нашым заканадаўстве няма», - заявіла кіраўніца Нацбанка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках