25 красавiка 2024, Чацвер, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падтрымаў новы бізнэс алігарха Тапузідзіса

11
Лукашэнка падтрымаў новы бізнэс алігарха Тапузідзіса

Дыктатар падтрымаў прапановы старшыні рады дырэктараў ТАА "Тытунь-Інвест" Паўла Тапузідзіса аб развіцці ў Беларусі аб'ектаў гандлёвай сеткі.

"Я атрымаў вашы прапановы аб будаўніцтву ў Беларусі цэлай сістэмы прадпрыемстваў для абслугоўвання нашага насельніцтва", - адзначыў Лукашэнка на сустрэчы з алігархам.

Ён даў станоўчую ацэнку сістэмнай працы ў Беларусі бізнэса Паўла Тапузідзіса ў сфэры гандлю і падкрэсліў, што такі падыход павінен служыць прыкладам для іншых. "Я не бачу вялікіх праблем у тым, што вы прапануеце. Думаю, што гэта нармальныя, не малыя, але і не буйныя - сярэднія гандлёвыя прадпрыемствы, можна сказаць нават невялікія, якія трэба развіваць у Беларусі, асабліва ў плане канкурэнцыі, - сказаў беларускі правадыр. - Я, бадай, гатовы з гэтым пагадзіцца".

"Вы ахвочыя пабудаваць да 130 гандлёвых цэнтраў ва ўсёй краіне, некалькі сярэдніх і пару вялікіх. Думаю, гэта цалкам магчыма ў Беларусі", - заявіў ён. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў яго не выклікаюць турботы маштабы адпаведнай прапановы, бо Павел Тапузідзіс зарэкамендаваў сябе як "сумленны прадпрымальнік".

"Хацелася б, каб у Беларусі была дастатковая колькасць такіх прадпрымальнікаў, якія ў той ці іншай сфэры будуць светачамі і ўзорамі таго, як трэба дзейнічаць і будаваць гэткія прадпрыемствы", - адзначыў ён.

Лукашэнка таксама выказаў пажаданне, каб заможныя грамадзяне Беларусі, прадпрымальнікі больш актыўна інвеставалі менавіта ў сваёй краіне. "Нам бы больш інвестыцый, і менавіта грамадзян Беларусі - людзей, якія жывуць тут, зарабляюць і якія імкнуцца павялічваць свой бізнэс. Я гэта абсалютна вітаю, вы гэта ведаеце. На гэтую тэму ў нас з вамі ўжо была даўняя размова. Добра, што вы выконваеце тое, што абяцалі", - сказаў дыктатар.

Лукашэнка заяўляе аб патрэбе больш актыўнага прасоўвання аб'ектамі гандлю тавараў беларускага вырабу.

"Калі ў Беларусі ёсць тавар (айчынны аналаг імпартнага), ён павінен быць выгадна пададзены ў кожнай краме. Некаторыя сёння стогнуць, плачуцца, што ў нас, маўляў, няма таго тавару, як за мяжой. А я пытаюся: ці ёсць у вас валюта для таго, каб закупіць гэты тавар і прадаць, бо мы вывозім валюту. Таму трэба і гэта мець на ўвазе", - сказаў ён.

"Можа быць, дзесьці ў нейкіх сэгмэнтах мы не дацягваем да імпарту, але гэты тавар у нас вырабляецца, і ён у разы таннейшы, чым імпартны. Я не супраць імпартнага, але выгадна падайце і наш тавар", - падкрэсліў Лукашэнка .

"Вядома, я буду падтрымліваць і намагаць, каб прадавалі ўсё ж такі беларускае. Гэта патрабаванне прасоўваецца мною ў мяккай форме, але мы будзем больш актыўныя ў гэтым кірунку, і вы павінны разумець, што трэба прадаваць і беларускія тавары. З прадуктамі харчавання тут праблем асаблівых няма, але трэба, каб быў паказаны і асартымэнт адзення, абутку і гэтак далей", - заявіў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках