29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілот «Трансаэро»: СПА Беларусі абараняе нас ад украінскіх ракет

29
Пілот «Трансаэро»: СПА Беларусі абараняе нас ад украінскіх ракет

Капітан самалёта расейскай кампаніі здзівіў пасажыраў.

Пілот рэйса Рыга-Масква кампаніі «Трансаэро» распавёў падчас палёту пра тое, што беларуская СПА бароніць Расею ад украінскіх ракет. Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» са спасылкай на аднаго з пасажыраў Галіна Цімчанка.

«Сябар толькі што прызямліўся ва «Унукава», патэлефанаваў раз’юшаны, сам не можа напісаць у сацсетках пакуль, папрасіў мяне. Рэйс UN 252 з Рыгі, капітана клічуць Максім. Далей толькі цытаты: «Мы будзем пралятаць над Беларуссю, СПА якой абараняюць нас ад Украіны і яе ракет». Перад зніжэннем: «Мы пачынаем зніжэнне, каб прызямліцца ў сталіцы расейскай імперыі горадзе Масква». Тое ж і па-ангельску», - напісала яна.

Паводле яе слоў, пасажыры - грамадзяне Расейскай Федэрацыі - сабралі звесткі, каб напісаць калектыўную скаргу.

«Да чаго гэта падобна? Як такое ўвогуле магчыма?» - пытаецца аўтарка допісу ў прадстаўнікоў кампаніі.

У «Трансаэро» пагадзіліся з тым, што словы пілота былі некарэктнымі і паабяцалі правесці праверку.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках