25 красавiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калякін бароніць Сіманенку

36
Калякін бароніць Сіманенку

Лідэр партыі левых «Справядлівы свет» асудзіў пастанову аб роспуску фракцыі камуністаў у Вярхоўнай Радзе Украіны.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Сяргей Калякін заявіў:

«Я мяркую, што гэта цалкам неправавая пастанова, па-першае. Па-другое, гэта робяць сілы і асобы, якія імкнуцца ў Еўрапейскі Звяз. Вядома, што паводле стандартаў ЕЗ абсалютна патрэбнай умовай з'яўляецца плюралізм меркаванняў і магчымасць выкарыстоўваць тую сімволіку, якую хочаш.

Дарэчы, ёсць некалькі пастаноў Еўрапейскага суда аб правах чалавека, калі камуністычныя партыі перамагалі ў спрэчках аб выкарыстанні той сімволікі, якую выкарыстоўвае Кампартыя Украіны. Таму гэтая пастанова з'яўляецца звядзеннем палітычных рахункаў і спробай падрыхтаваць роспуск КПУ. А з дапамогай гэтага і «прыбраць» свайго палітычнага канкурэнта. Таму што цалкам відавочна, што эканамічнае становішча не паляпшаецца, і тым, хто знаходзіцца ва ўладзе, вельмі праблематычна будзе перамагчы чарговыя парламенцкія выбары. Таму мы ставімся да гэтага вельмі негатыўна».

Нагадаем, сёння спікер Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў абвясціў аб роспуску фракцыі Кампартыі Украіны.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках