29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскага актывіста абвінавачваюць у незаконным распаўсюдзе СМІ

3
Магілёўскага актывіста абвінавачваюць у незаконным распаўсюдзе СМІ

У Магілёве лідэр мясцовых сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў паўстане перад судом паводле абвінавачвання ў распаўсюдзе СМІ.

Актывіст не прызнае сваю віну.

Як паведаміў БелаПАН Ігар Барысаў, у ноч на 16 ліпеня ён разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Рыгорам Кастусёвым перавозіў на сваім аўтамабілі асобнікі маланакладных інфармацыйных бюлетэняў «Сацыял-дэмакрат» і «Наш Магілёў».

«На аўтадарозе Менск-Магілёў недалёка ад вёскі Сумарокава Магілёўскага раёна нас спыніў пост ДАІ, хоць мы ніякіх правілаў дарожнага руху не парушалі. Інспектар сказаў, што ёсць падазрэнне, што наш самаход быў задзейнічаны ва ўчыненні хуліганскіх дзеянняў у Бялынічах», - сказаў Барысаў.

Паводле ягоных слоў, а палове на першую ночы яны былі дастаўленыя ў Магілёўскі РАУС, дзе быў зроблены ператрус аўтамабіля і канфіскаваныя 11 800 асобнікаў друкаванай прадукцыі, якія знаходзіліся там. 23 ліпеня Барысаў быў выкліканы ў РАУС, дзе ў дачыненні да яго склалі пратакол аб правапарушэнні - незаконным распаўсюдзе сродкаў масавай інфармацыі.

«Я магу назваць такое абвінавачванне глупствам. Я не распаўсюджваў друкаваную інфармацыю, а перавозіў яе ў аўтамабілі. Гэта была перавозка», - заявіў магілёўскі сацыял-дэмакрат.

На ягоную думку, улады пачалі падрыхтоўку да чарговай электаральнай кампаніі - выбараў прэзідэнта, якія прымеркаваныя на 2015 год.

«Задзейнічаныя розныя службы напярэдадні выбараў. Тое ж самае было ў 2012 годзе, калі быў затрыманы актывіст Свабоднага прафзвязу Беларускага Юры Новікаў, які таксама быў абвінавачаны ў такім жа правапарушэнні і аштрафаваны», - сказаў Барысаў. Яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых адзінак. Суд, як мяркуецца, пройдзе цягам тыдня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках