29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыёмную маці з Клімавіч арыштавалі за скаргі ў адміністрацыю Лукашэнкі

14
Прыёмную маці з Клімавіч арыштавалі за скаргі ў адміністрацыю Лукашэнкі

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі былую выхавальніцу дзіцячага дома сямейнага тыпу Ірыну Моцную і яе сына.

У прытулку, які фармальна лічыцца расфармаваным, яшчэ знаходзяцца сямёра прыёмных дзяцей, якія, са слоў Ірыны Моцнай, не хочуць пакідаць яго, паведамляе «Радыё Свабода».

Аб затрыманні Ірыны Моцнай паведамілі яе знаёмыя. З іх слоў, Ірына і двое яе дзяцей знаходзяцца ў аддзяленні міліцыі больш за чатыры гадзіны. Яны кажуць, што ў дачыненні да аднаго з яе сыноў міліцыя выкарыстала спецсродкі - кайданкі. Сувязі з жанчынай няма, яе тэлефон не адказвае. Знаёмыя кажуць, што прыёмныя дзеці, убачыўшы ў двары прытулку міліцыю, разбегліся.

Учора Ірына Моцная паведамляла, што да яе прыходзіла цэлая дэлегацыя чыноўнікаў з райсавета і настойліва прасіла прайсці з імі ў мясцовую школу на нейкую гутарку. Яна адмовілася ісці, спаслаўшыся на адсутнасць аргументацыі: што павінна адбыцца ў школе.

У аддзеле адукацыі Клімавіцкага райвыканкама заяўляюць, што не ведаюць аб затрыманні Ірыны Моцнай. Не каментуюць і сітуацыю з дзіцячым домам сямейнага тыпу, які ўзначальвае Моцная. Спасылаюцца на тое, што ідзе праверка.

У дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Клімавічах мелі прытулак сямёра прыёмных дзяцей. Іх маму-выхавальніцу Ірыну Моцную адхілілі ад працы пастановай райвыканкама. Яна мяркуе, што звольненая, бо наважылася паскардзіцца ў адміністрацыю Лукашэнкі на мясцовую ўладу, якая, як заяўляе жанчына, ігнаравала просьбы ў развязанні гаспадарчых праблем прытулку.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках