19 красавiка 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Прабачэння нікому не будзе

10
Лукашэнка: Прабачэння нікому не будзе

Правадыр пракаментаваў змену кіраўніцтва «Белнафтахіма».

Адпаведную заяву ён зрабіў падчас сустрэчы з новым старшынём канцэрна Ігарам Ляшэнкам і кіраўніком сваёй адміністрацыі Андрэем Кабяковым, піша БелТА.

«Я хацеў бы пачуць, што сёння адбываецца ў «Белнафтахіме», якая там сітуацыя, - пацікавіўся Лукашэнка. - Кіраўніка з вядомых прычын там няма. Але гэта яго [былога кіраўніка] праблемы. Я ўсіх папярэджваў, што даравання нікому не будзе, калі людзі паводзяць сябе непрыстойна і глядзяць у дзяржаўную кішэню, нічога туды не паклаўшы. Гэта грамадству вядома».

Дыктатара перш за ўсё цікавіла эфектыўнасць работы падначаленых прадпрыемстваў «Белнафтахіма», пытанні кадравага патэнцыялу, асабліва ў дачыненні да кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў. Пры гэтым Лукашэнка нагадаў, што прадукцыя, якая выпускаецца арганізацыямі канцэрна, фармуе значную частку ВУП Беларусі. «Наймагутнейшая арганізацыя. Таму мяне турбуе работа гэтага канцэрна, хоць для працы прадпрыемстваў усё ёсць», - заўважыў ён.

Андрэй Кабякоў паведаміў, што «Белнафтахім» у асноўным спраўляецца з заданнямі для выканання асноўных эканамічных паказнікаў. Паводле ягоных слоў, рэнтабельнасць канцэрна складае 13,5% пры заданні на ўвесь 2014 у 9,8%. Адсотак запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці складае крыху больш за 21% пры заданні 24%. У той жа час канцэрн пакуль крыху недабірае ў экспарце прадукцыі, што вырабляецца, як і ў першым паўгоддзі складае 99% да аналагічнага перыяду мінулага года пры заданні 102,6%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках