29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прапаганду «ўляляшчаць» яшчэ $240 тысяч

11

Для «Саўбеліі» закупляюць дарагую глянцавую паперу на 2,5 млрд рублёў.

Як стала вядома сайту charter97.org, газета адміністрацыі дыктатара «Советская Белоруссия» абвясціла тэндэр на куплю паперы агульным коштам 2,499 мільярда рублёў (амаль 243 тысячы даляраў цяперашнім курсам Нацбанка).

Конкурс абвешчаны ў двух пазіцыях. Першая з іх - папера мелаваная «Galerie Brite» або аналаг, глянцавая для ролевага друку з газавай сушкай з характарыстыкамі не горшымі за: фармат - 84 см, шчыльнасць - 65 г/м², непразрыстасць не менш 92%, глянец не менш 58%, двухбаковы, яркасць не менш 86%, вага - 100 тон, кошт - 1,47 мільярда. Другая - папера мелаваная падвышанай яркасці «UPM-Kymmene» або аналаг, матавая для ролевага друку з газавай сушкай з характарыстыкамі не горшымі за: фармат - 84 см, шчыльнасць - 60 г/м², непразрыстасць не менш 92%, глянец 30%, двухбаковы , яркасць не менш 89%, вага - 70 тон, кошт - 1,029 мільярда.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках