19 красавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы ў Расеі ўдзельнік Майдана дэпартаваны ў Гомель

1
Затрыманы ў Расеі ўдзельнік Майдана дэпартаваны ў Гомель

Гомельскі анархіст Дзмітрый Разановіч дэпартаваны з Расеі ў Беларусь.

Як паведаміла БелаПАН яго сястра Тамара, ён прыбыў у Гомель 25 ліпеня. "Яго да Гомельскай вобласці прыставы давезлі, а далей мы яго сустрэлі і забралі", - сказала яна.

24-гадовы жыхар Гомеля Дзмітрый Разановіч - удзельнік кіеўскага Майдану. У сярэдзіне сакавіка ён быў затрыманы на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі пасля перасячэння ўкраінска-расейскай мяжы. Разановіч накіроўваўся з Украіны да сваякоў у Курскую вобласць з пашпартам свайго брата. Пры сабе беларускі анархіст не меў дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.

Расейскія памежнікі перадалі Разановіча прадстаўнікам ФСБ. Са спасылкай на свае крыніцы праваабаронцы паведамлялі, што ўправа ФСБ Курскай вобласці нібыта абвінавачвае беларускага анархіста не толькі ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, але і ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Суд у справе Разановіча адбыўся 3 ліпеня ў Белгарадзе. Ён пастанавіў аштрафаваць беларускага грамадзяніна на 15 тысяч расейскіх рублёў за парушэнне правілаў перасячэння мяжы і дэпартаваць яго на радзіму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках