26 красавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Гомельскай вобласці просяць тэлефанаваць у міліцыю пры з'яўленні цыганоў

20
Жыхароў Гомельскай вобласці просяць тэлефанаваць у міліцыю пры з'яўленні цыганоў

У раённай газеце «Чырвоны Кастрычнік» (Акцябрскі раён Гомельскай вобласці) выйшаў артыкул з заклікам грамадзян праяўляць пільнасць.

Міліцыя папярэджвае, што часта ахвярамі злачынцаў становяцца паджылыя людзі і пенсіянеры, піша сайт ПЦ «Вясна».

Як жа пазбегнуць махлярства ды іншых злачынстваў? Міліцыя праз газету дае парады, першая з якіх гучыць так: «Сцеражыцеся асоб цыганскай нацыянальнасці, якія пад усялякай падставай (варажбы, продажу тавараў, куплі хатніх жывёл, папіць вады) спрабуюць пранікнуць у вашае жыллё і ўчыняюць крадзеж грошай, каштоўнасцяў».

Таксама пенсіянерам раяць замыкаць жыллё, не давяраць незнаёмым людзям і гэтак далей. Пералік патрэбных захадаў бяспекі і захавання сваёй маёмасці перарываецца чарговым напамінам: «Асабліва выклікае неспакой учыненне злачынства ў дачыненні да гэтай катэгорыі грамадзян асобамі цыганскай нацыянальнасці».

І напрыканцы міліцыя піша: «У выпадку з'яўлення ў населеных пунктах раёна асоб цыганскай нацыянальнасці, а таксама работнікаў сацыяльных службаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія выклікаюць падазрэнне, просьба неадкладна паведаміць у аддзел унутраных спраў праз тэлефон 102». Значыць, пад падазрэнне ўжо трапілі не толькі цыганы, але і супрацоўнікі сацыяльных і камунальных службаў?

Нагадаем, гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка неаднаразова ўздымалі на ўсіх узроўнях праблему дыскрымінацыі ў дачыненні да цыганскага народа. Некалькі гадоў таму галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці абяцала ў адказе праваабаронцам, што рэдактары газет будуць сачыць за тым, каб у матэрыялах не паказвалася нацыянальнасць злачынцаў або падазроных асоб. З МУС быў атрыманы адказ, што «сярод супрацоўнікаў органаў унутраных спраў стала вядзецца тлумачальная праца ў мэтах недапушчальнасці канкрэтызацыі ў публічных выступах расавых, этнічных і рэлігійных прыкметаў злачынцаў».

Беларускае заканадаўства забараняе дыскрымінацыю паводле ўсіх прыкмет - расавай, нацыянальнай і гэтак далей. Толькі ў газетах як з'яўляліся артыкулы на тэму «Асцярожна, цыганы», так і працягваюць выходзіць у друк.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках