29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі - Пуціну: Дайце мне адрас крамы, дзе можна купіць «Бук»

25
Сікорскі - Пуціну: Дайце мне адрас крамы, дзе можна купіць «Бук»

Заявы расейскіх уладаў супярэчаць "відавочным довадам", заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі папрасіў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна даць яму адрас крамы, дзе можна купіць сучаснае цяжкае ўзбраенне, якое выкарыстоўваюць прарасейскія тэрарысты на ўсходзе Украіны.

Пра гэта ён заявіў сёння ў Варшаве, паведамляе УНІАН.

"У Крыме прэзідэнт Уладзімір Пуцін казаў, што салдаты- "зялёныя чалавечкі"- не ягоныя. Потым прызнаў, што ягоныя. Казаў, што тэхніку, якую яны выкарыстоўваюць, можна купіць у краме ва Украіне ці Расеі. Прашу паказаць мне краму, даць адрас, дзе можна купіць сістэму "Бук", танк Т-64, проціпаветраную сістэму "Страла", - сказаў польскі міністр.

Ён адзначыў, што заявы прадстаўнікоў расейскай улады супярэчаць "відавочным довадам", сярод якіх фота і сведчанні відавочцаў.

Паводле звестак украінскіх і заходніх спецслужбаў, пасажырскі самалёт "малайзійскага авіяліній" быў збіты над Данецкай вобласцю з зенітна-ракетнага комплексу "Бук", які баевікі атрымалі з Расеі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках