19 красавiка 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ увядзе санкцыі супраць «Сбербанка Расеі» і ВТБ

17
ЕЗ увядзе санкцыі супраць «Сбербанка Расеі» і ВТБ

Найбуйнейшыя банкі Расеі апынуліся ў «чорным спісе» Еўрапейскага Звязу.

Брусэль пашырыў спіс асобаў, да якіх будуць ужытыя санкцыі ў выглядзе забароны на ўезд і замарожванне актываў і прыняў шэраг абмежавальных мер у дачыненні да Крыма.

Адпаведная пастанова была прынятая ў панядзелак у Брусэлі падчас пасяджэння Камітэта сталых прадстаўнікоў краін ЕЗ (COREPER), паведамляе УНІАН.

Сталыя прадстаўнікі пагадзіліся дадаць яшчэ некалькі асоб і арганізацый, што падтрымліваюць расейскіх асоб, якія прымаюць пастановы (так званыя «паплечнікі»), у спіс асобаў, якія падпадаюць пад замарозку актываў і забарону на ўезд у ЕЗ.

Акрамя таго была дасягнутая дамоўленасць накіраваць санкцыі на іншых юрыдычных асоб, адказных за дзеянні супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У спіс трапілі 8 чалавек і 3 кампаніі.

У сваю чаргу, Wall Street Journal са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведамляе, што ЕЗ уключыць у спіс санкцый супраць Расеі 2 кампаніі і 5 грамадзян.

Паводле інфармацыі выдання, гаворка ідзе аб пашырэнні «другога ўзроўню» санкцый, пад дзеянне якіх патрапяць два найбуйнейшыя Расейскія банкі: Сбербанк і ВТБ.

Магчымасці гэтых банкаў будуць істотна абмежаваныя.

Пры гэтым выданне не ўдакладняе, ці будуць гэтыя абмежаванні ўведзеныя падчас пашырэння «другога ўзроўню» санкцый, або яны ўвойдуць у праект пастановы аб увядзенні «трэцяга ўзроўню» санкцый.

COREPER таксама ўзгадніў далейшыя захады, якія абмяжоўваюць гандаль і інвестыцыі ў Крым і Севастопаль.

Гэтыя абмежавальныя захады спыняюць інвестыцыі ў некаторыя сектары ў Крыме і Севастопалі (стварэнне, набыццё або развіццё транспартнай, тэлекамунікацыйнай, энэргетычнай галін; інвестыцыі ў нафту, інвестыцыі ў газавыя або іншыя карысныя выкапні).

Таксама яны забараняюць экспарт ключавога абсталявання для гэтых сектараў у Крыме і Севастопалі.

Прававыя акты што да ўвядзення гэтых пастаноў у дзеянне будуць прынятыя падчас пісьмовай працэдуры ў сераду і будуць апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ў сераду ўвечары, 30 ліпеня.

Адзначым, што ўжо ў аўторак COREPER абмяркуе эканамічныя захады ў рэчышчы дэстабілізацыйнай ролі Расеі ва Усходняй Украіне.

Нагадаем, учора лідэры ЗША, Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі ды Італіі сышліся на тым, што супраць Расеі трэба ўжываць больш жорсткія санкцыі, паколькі яна не цісне на сепаратыстаў і не робіць ніякіх захадаў для забеспячэння кантролю на мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках