20 красавiка 2024, Субота, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці звольняць Мясніковіча за няўдалыя «Дажынкі»?

35
Ці звольняць Мясніковіча за няўдалыя «Дажынкі»?

Да «свята вёскі» засталося два месяцы, а аб'екты не гатовыя.

Падчас пятнічнай рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч зладзіў разнос праз кепскую падрыхтоўкі аб'ектаў да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014» у Гарадку Віцебскай вобласці.

Каментуючы журналістам убачанае на будаўнічых пляцоўках Гарадка, беларускі прэм'ер адзначыў, што за два месяцы закончыць усё будаўніцтва і рэканструкцыю не магчыма.

Вядома, што ў выпадку правалу саміх «Дажынак» адказваць Мясніковіч будзе асабіста перад Лукашэнкам. Але ці звольніць дыктатар прэм'ер-міністра? На гэтае пытанне сайт charter97.org папрасіў адказаць экс-кіраўніка Нацбанка Станіслава Багданкевіча.

«Наогул я думаю, што заяы Мясніковіча пра правал падрыхтоўкі да «Дажынак», з'яўляюцца папулісцкімі. Хутчэй за ўсё, ён проста працуе на публіку. Асабіста я не разумею, якія будаўнічыя аб'екты могуць быць там не гатовыя. Бо звычайна фарбуюць фасады дамоў на ўездзе і выездзе, дарогі рамантуюць, каб былі без калдобін і гэтак далей. Таму незразумела, што там можна было не выканаць за гэты час», - адзначыў экспэрт.

Пры гэтым эканаміст мяркуе, што прэм'ер-міністр наўрад зазнае чосу ад правадыра, нават калі не дасць рады «Дажынкам».

«Лукашэнка яшчэ ў мінулым годзе сказаў, што пагоніць Мясніковіча, калі планы будуць праваленыя. Планы праваленыя, але ён спакойна сядзіць на месцы. Бо паглядзіце: аб'ём вытворчасці прамысловасці - мінус 1,3%, аб'ём вытворчасці сельскай гаспадаркі - мінус 4,3%, інфляцыя будзе не меншая за 20%, а то і ўсе 25%. Гэта значыць здымаць яго ўжо можна, не шукаючы новых прычын. Але наколькі я разумею, у Лукашэнкі няма замены для таго, каб па гэтай мадэлі далей цягнуць лямку эканомікі. Таму я думаю, што Мясніковіча пакуль могуць пакінуць у ролі «стабільнага» прэм'ера», - мяркуе Станіслаў Багданкевіч.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках